Знакомьтесь: директор ГУО «Средняя школа № 2 г. Осиповичи» Виктория Лихачева

Знакомьтесь: директор ГУО «Средняя школа № 2 г. Осиповичи» Виктория Лихачева

Нарадзілася ў 1974 г. у Дрэздэне. Пасля заканчэння асіповіцкай СШ № 3 паступіла ў Магілёўскі педінстытут імя А.А. Куляшова. На выбар прафесіі паўплывала першая настаўніца — строгая, інтэлігентная, дасведчаная. Адметна, што і дзень нараджэння Вікторыі Мікалаеўны прыпадае на Дзень ведаў.

Атрымаўшы спецыяльнасць «педагогіка і методыка пачатковага навучання», прыйшла ў СШ № 1 настаўнікам пачатковых класаў. Затым з 2012 г. працавала ў гэтай жа ўстанове адукацыі намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

На пасаду дырэктара сярэдняй школы № 2 прызначана нядаўна. Сваёй мэтай як кіраўніка лічыць работу па паляпшэнні прадметна-развіваючага асяроддзя, вучэбнай дзейнасці, падтрыманне развіцця цікавых праектаў, школьнага музея і гэтак далей. Калектывам, які ўзначаліла, Вікторыя Мікалаеўна задаволена. Усе людзі творчыя, маюць высокі прафесійны ўзровень, багаты патэнцыял. Жадае, каб яго папоўнілі маладыя спецыялісты, якія б адносіліся да сваёй работы з натхненнем.

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Замужам. Выхавала дзвюх дачок. Старэйшая працягнула матуліну справу і зараз выкладае французскую і англійскую мовы ў СШ № 1. Малодшая навучаецца ў медыцынскім універсітэце.

Вольны час прысвячае праслухванню класічнай музыкі і чытанню мастацкай літаратуры.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем