Знакомьтесь: директор ГУО “Средняя школа № 2 г. Осиповичи” Виктория Лихачева

Знакомьтесь: директор ГУО “Средняя школа № 2 г. Осиповичи” Виктория Лихачева

Нарадзілася ў 1974 г. у Дрэздэне. Пасля заканчэння асіповіцкай СШ № 3 паступіла ў Магілёўскі педінстытут імя А.А. Куляшова. На выбар прафесіі паўплывала першая настаўніца — строгая, інтэлігентная, дасведчаная. Адметна, што і дзень нараджэння Вікторыі Мікалаеўны прыпадае на Дзень ведаў.

Атрымаўшы спецыяльнасць “педагогіка і методыка пачатковага навучання”, прыйшла ў СШ № 1 настаўнікам пачатковых класаў. Затым з 2012 г. працавала ў гэтай жа ўстанове адукацыі намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

На пасаду дырэктара сярэдняй школы № 2 прызначана нядаўна. Сваёй мэтай як кіраўніка лічыць работу па паляпшэнні прадметна-развіваючага асяроддзя, вучэбнай дзейнасці, падтрыманне развіцця цікавых праектаў, школьнага музея і гэтак далей. Калектывам, які ўзначаліла, Вікторыя Мікалаеўна задаволена. Усе людзі творчыя, маюць высокі прафесійны ўзровень, багаты патэнцыял. Жадае, каб яго папоўнілі маладыя спецыялісты, якія б адносіліся да сваёй работы з натхненнем.

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Замужам. Выхавала дзвюх дачок. Старэйшая працягнула матуліну справу і зараз выкладае французскую і англійскую мовы ў СШ № 1. Малодшая навучаецца ў медыцынскім універсітэце.

Вольны час прысвячае праслухванню класічнай музыкі і чытанню мастацкай літаратуры.

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость