Жыхары Асіповіцкага раёна! У суботу — дзень падпісчыка!

13 снежня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Асіповіччыны пройдзе Дзень падпісчыка. Адметны ён будзе бонусамі ад “раёнкі”: землякі, якія ў гэты дзень аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” на студзень-чэрвень 2015 года альбо тры першыя яго месяцы, маюць магчымасць выйграць купон на бясплатнае 8-радковае віншаванне сваіх родных, блізкіх, сяброў на старонках газеты.
Не ўпусціце свой шанц, сябры! Няхай у новым годзе “раёнка” падорыць вам яшчэ больш шчаслівых хвілін!