Заўтра — дзень падпісчыка!

Заўтра — дзень падпісчыка!

Вось і восень прыйшла. І ў кругавароце спраў важна не забыць пра адзін эпізадычны, але важны момант: выпісаць родную газету. А каб гэты працэс стаў адметным, заўтра ва ўсіх аддзяленнях сувязі пройдзе дзень падпісчыка.

Практыка паказала, што рэдакцыйныя бонусы ў нашых чытачоў застаюцца запатрабаванымі. Таму пакідаем звыклыя 40 купонаў, якія ў апошнім квартале 2022 года можна будзе абмяняць на віншаванне са святамі ў газеце родных, блізкіх, сяброў (восем радкоў); аб’яву на старонках выдання; фотасесію ад рэдакцыйнага фатографа; відэавіншаванне ў сацыяльных сетках “АК”.

Як заўсёды, кожнага падпісчыка чакае шанс выйграць суперпрыз.

А асноўнае мерапрыемства дня падпісчыка адбудзецца каля гандлёвага комплексу “Сіці Мол”, дзе з 11 да 14 гадзін сяброў раёнкі будуць чакаць журналісты і паштовыя работнікі. Тут можна будзе не толькі выпісаць “АК”, выйграць прызы і зрабіць цікавае фота, але і задаць хвалюючыя пытанні працаўнікам рэдакцыі.

Да сустрэчы ў Дзень народнага адзінства! Правядзём яго разам!

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем