Заўтра — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Заўтра — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Агульныя прыярытэты

2 красавіка спаўняецца 20 год з таго дня, як пачалася работа па стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэта быў перыяд напружанай працы Прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, парламентарыяў, органаў выканаўчай улады і грамадскіх арганізацый краін па руху наперад, інтэграцыйнага працэсу між нашымі народамі.

BqIDSJpIf38

Цесная сувязь паміж дзяржавамі абумоўлена геаграфічнымі, геапалітычнымі, гістарычнымі і іншымі фактарамі, узаемнай дапаўняльнасцю дзвюх эканомік, кааперацыйнымі сувязямі прадпрыемстваў. Ужо працяглы час асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з’яўляецца Расійская Федэрацыя, на чыю долю прыпадае больш за 40% беларускага экспарту і больш за палову аб’ёму імпарту.

Асноўныя знешнепалітычныя задачы на расійскім напрамку — эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу непасрэдных сувязей паміж рэгіёнамі дзвюх краін, паглыбленне кааперацыі, пашырэнне беларускай тавараправоднай сеткі, прыцягненне інвестыцый. Будуючы ўзаемакарыснае супрацоўніцтва з Расіяй, Беларусь няўхільна прытрымліваецца прынцыпу безумоўнага захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці бакоў, дакладнага і адказнага выканання імі сваіх міжнародных абавязкаў.

Дзень яднання народаў самой існасцю сваёй абапіраецца на памяць і вопыт былых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць братэрскіх сувязей. У Расіі і Беларусі праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, у лік якіх уваходзяць сустрэчы, выстаўкі, прэзентацыі, святочныя канцэрты, на якіх выступаюць выканаўцы і вядомыя дзеячы краін. Гэта свята — сімвал брацтва абедзвюх дзяржаў. Яно з’яўляецца не толькі добрай нагодай для адпачынку, але і садзейнічае ўзаемаразуменню, умацаванню сяброўскіх і партнёрскіх адносін.

Няма сумнення, што наперадзе — выдатныя перспектывы эканамічнай і культурнай інтэграцыі, забеспячэння эфектыўнага выкарыстання рэсурснага і вытворчага патэнцыялу абедзвюх краін і павышэнне на гэтай аснове эканамічнага росту і ўзроўню жыцця беларусаў і расіян.

2 красавіка ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі “Дарогамі дружбы, дабра і яднання”.

Пачатак у 14 гадзін. Уваход свабодны. Сардэчна запрашаем!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость