Запрашаем да ўдзелу!

Запрашаем да ўдзелу!

Аб’яўлены міжнародны інтэрнэт-конкурс “Старонка сямейнай славы”. Дата заканчэння прыёму работ — 31 студзеня 2019 года. Арганізатарам літаратурнага спаборніцтва, накіраванага на стварэнне ўсенароднай электроннай Кнігі памяці, выступае некамерцыйны фонд “Ліга інтэрнэт-медыя” пры падтрымцы Саюза журналістаў Расіі, МДУ імя М.В.Ламаносава. Ад канкурсантаў чакаюць работы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, лакальным войнам і канфліктам, старонкам з гісторыі сям’і і роду, лёсам землякоў, суайчыннікам-інтэрнацыяналістам, працаўнікам тылу і абароннай прамысловасці, усім тым, хто сваім служэннем народу і краіне заслужыў вечную памяць. Падрабязнасці пра ўмовы конкурсу на сайце pobeda.vif2.ru

* * *

Да 15 лютага 2019 года Нацыянальным упраўленнем па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) арганізаваны міжнародны конкурс для школьнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі ва ўзросце да 18 гадоў. Удзельнічаць можна як індывідуальна, так і ў складзе групы.

У якасці конкурсных работ прымаюцца праекты, арыгінальныя даследаванні, эсэ, расказы, мадэлі, мастацкія творы альбо любыя іншыя матэрыялы, звязаныя з засяленнем арбітальнай прасторы. Пасяленні павінны быць пастаяннымі і адносна самастойнымі, уяўляць дом, а не часовы працоўны лагер. Удзельнікі могуць ствараць работу па цэлай калоніі ці засяродзіцца на адным аспекце жыцця на арбіце.

Сайт конкурсу — settlement.arc.nasa.gov

Последние новости

Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Динамо-2” — 1:2

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Знакомьтесь: начальник Осиповичского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичские депутаты приняли участие в областной спартакиаде

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем