За заробкам — у лес

За заробкам — у лес

Нарыхтоўшчыкі прымаюць чорныя і чырвоныя парэчкі, вішні, яблыкі, агуркі і кабачкі, але часцей за іншую прадукцыю насельніцтва нашага раёна здае чарніцы. Для многіх сямей гэта сродак зрабіць рамонт, набыць каштоўную пакупку або сабраць дзяцей у школу. Балазе, навакольныя лясы багатыя на гэтыя карысныя ягады. І таму кожнае лета жыхары Асіповіччыны на досвітку бяруць вёдры ў рукі і адпраўляюцца на промысел.

Куды ж можна здаць сабраны ўраджай? У Глускім райста адказалі, што чарніцы прымаюць усе магазіны спажывецкай кааперацыі. На пачатак тыдня гандлёвыя кропкі прынялі 5,1 тоны карыснай прадукцыі. Але не ва ўсе гандлёвыя аб’екты з аднолькавай ахвотай землякі здаюць ягады. Лідарам, як заўсёды, з’яўляецца крама ў вёсцы Осава, якая знаходзіцца на шляху паміж багатым на чарнічнік лесам і райцэнтрам, і “паляўнічым” на лясныя дары вельмі зручна рэалізоўваць “трафеі” адразу пасля іх збору. У гэтым магазіне прынялі 4,4 т чарніц.

На тэрыторыі Асіповіччыны працуе і шасцёра нарыхтоўшчыкаў ад Глускага райста. Усе разам яны прынялі ў насельніцтва 5,8 т чарніц. Самая плённая дзейнасць, мяркуючы па закупленым ураджаі, у Генадзя Курачова, які працуе на тэрыторыі Лапіцкага сельсавета і сабраў 3,2 т чарніц. Сярод асіпаўчан найбольш актыўная Таццяна Калешына — яна прыняла 1,3 т ягад.

У час паездак па раёне сустрэлі на лясных дарогах нарыхтоўшчыкаў з суседняга Кіраўскага райста, якія, праводзячы закупкі, завітваюць і на тэрыторыю Асіповіччыны. Яны растлумачылі, што збіраюць ягады на дзвюх кропках: у раёне Прудка і Літвінава.

Нямала нарыхтоўшчыкаў працуе і ад іншых арганізацый і прыватных прадпрыемстваў. Напры-клад, у Карытным сустрэлі Антаніну Гацман, якая зручна абсталявала прыёмны пункт пад кустом вінаграду каля адной з двухпавярховак. Да яе ручайкамі сцякаліся аднавяскоўцы з поўнымі вёдрамі ягад. Адна з іх, Ганна Афоніна, расказала, што на працягу двух тыдняў штодзённа здае ягады: ужо каля 140 літраў сабрала. Антаніна Паўлаўна не першы год закупляе чарніцы для ТАА “Полоцкая Ягода” і гэтым супрацоўніцтвам задаволена. У ліпені перадала ім на захоўванне і перапрацоўку больш за дзве тоны.

Некаторыя ж землякі рэалізуюць сабраныя чарніцы на трасе Мінск-Гомель, такіх каля магістралі на невялікай адлегласці ад горада налічылі з дзясятак. А яшчэ прадаюць на афіцыйных і стыхійных міні-базарчыках у райцэнтры.

Безумоўна, кожны прадавец хоча больш выгадна рэалізаваць свой тавар. А цэны на чарніцы адрозніваюцца, нават у межах аднаго райста. Пачыналі прымаць па 2 рублі за кілаграм, затым паступова павышалі закупачную цану, нават больш за 4 рублі плацілі, 27 ліпеня кошт кілаграма складаў 3,5 рубля, а 28 падскочыў да 4,3. Да слова, у адзін з дзён параўналі цану з суседнім раёнам, яна адрознівалася на 40 капеек, што даволі адчувальна для тых, хто хоча зарабіць. У спажыўтаварыстве растлумачылі, што цэны разлічваюць у залежнасці ад колькасці прапаноў, спеласці ягад і розных эканамічных паказчыкаў. Дарэчы, на трасе прапаноўваюць літровы слоік ягад (а гэта каля 800 грам) за 7 рублёў. Больш як   удвая даражэй, чым у спажывецкай кааперацыі. Відаць, гэта накрутка за тое, што чалавек дзень сядзіць каля шумнай магістралі ў чаканні пакупніка. І не заўсёды можа да канца рэалізаваць сабранае. А нарыхтоўшчыку можна здаць за лічаныя хвіліны і оптам — у любой колькасці.

Чарнічны сезон у разгары. Айда ў лес, забароны на наведванне зараз няма! А ягады, як сведчаць вопытныя зборшчыкі, у гэтым сезоне адменна сакавітыя. Але, думаецца, перш чым рэалізоўваць ураджай, лепей уволю наесціся карысных дароў прыроды. Варэнні, кампоты, сушаныя ягады таксама прыйдуцца да месца ў зімовы час. А потым, паклапаціўшыся пра сябе, і капейку зарабіць не пашкодзіць.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость