За два гады да вайны

За два гады да вайны

У даваенны час не так часта людзі фатаграфаваліся. Звычайна фатограф прыязджаў і занатоўваў святы ці нейкія важныя ўрачыстасці. Сямейныя здымкі рабілі лічаныя разы за жыццё. А рабочыя моманты вытворчых будняў, адлюстраваныя на фотаплёнку, і наогул рэдкасць. Таму нас зацікавіла картка з выявай аднаго дня работы ветлячэбніцы. Тым больш што зроблена яна ў 1939 годзе.

Ветэрынарны ўрач, які аглядае каня, Апалінарый Дубовік. Нарадзіўся ён у 1914 годзе на Пухавіччыне, а потым пераехаў з сям’ёй у наш райцэнтр. У час вайны падтрымліваў сувязь з партызанамі, а потым быў прызваны ў войска. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём “За перамогу над Германіяй” і інш. Памёр у 1997 годзе.

Гэты здымак праляжаў доўгі час у сумцы з дакументамі. І толькі пасля смерці ўладальніка яго дачка Тамара знайшла фота. Яна, на жаль, не ведае, хто той мужчына, які прывёў на лячэнне жывёліну, а таксама фатографа, які для нейкай патрэбы рабіў гэты кадр, бо тады была зусім малая. А тата не асабліва любіў расказваць пра сябе, работу, ваенныя падзеі. Затое вельмі шмат увагі надзяляў блізкім.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем