З металам на ты

З металам на ты

Сяргей Кургановіч прыйшоў на завод жалезабетонных канструкцый маючы вопыт работы на чыгунцы ў родных Брыцалавічах, АЗАА і «Каммашы», дзе рамантаваў станкі і іншае тэхнічнае абсталяванне. Сяргей Анатольевіч карыстаецца заслужанай павагай у калектыве, заўсёды дасць слушную параду і ахвотна дзеліцца багатым вопытам з моладдзю. Напэўна, няма задачы, з якой ён не змог бы справіцца.

— Тут я сутыкнуўся з вырабам і рамонтам формаў для прадукцыі завода, а таксама металаканструкцый, — успамінае свае першыя дні на ЗЖБК Сяргей Анатольевіч. — З металам на ты яшчэ не быў, таму цікавіўся, як правільна рабіць, у сябра, з якім працавалі. Калісьці разам са зваршчыкам ездзілі на завод у Дзяржынск, дзе перанімалі вопыт калег. Паступова і сам стаў добрым спецыялістам. Шмат металаканструкцый вырабляем на продаж, значыць, падабаецца якасць нашай прадукцыі.

Мая задача — падрыхтаваць дэталі, падагнаць, дапамагчы зваршчыку сабраць іх у гатовую канструкцыю. Галоўнае тут — умець чытаць чарцяжы, бо ўсе намаганні будуць марнымі, калі штосьці не так зразумееш. Увогуле работа падабаецца. Ёсць цікавыя задачы, дзе трэба “ўключыць галаву”: формы і металаканструкцыі вырабляем розныя, на стварэнне некаторых можа патрабавацца некалькі месяцаў і нават дадатковыя рукі, трэба ведаць структуру метала — пры зварцы ён можа выгнуцца — і шмат іншага. З гадамі працаваць фізічна стала не так лёгка, але вельмі прыемна бачыць агароджы ці элементы пабудоў у нашым і іншых гарадах, зробленыя ўласнымі рукамі: гэта значыцць, што гады працы прайшлі недарма.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем