Якога колеру рамёствы

Якога колеру рамёствы

Не забыць аніколі кашулі, што саткана рукамі матулі…

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Адным з багатых і старажытных мастацтваў беларусаў з’яўляецца ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Габеленавае мастацтва — адно з дзівосных вынаходніцтваў чалавецтва. Традыцыі вырабу габеленаў у Беларусі налічваюць не адно стагоддзе. Бязворсавыя дываны-карціны ў XVII-XVIII стст. стваралі на ткацкіх мануфактурах у Нясвіжы, Міры, Карэлічах, Слоніме, Гродне. Ткалі габелены з раслінным арнаментам, геральдычнымі матывамі, сюжэтнымі кампазіцыямі, партрэтнымі выявамі, рабілі абівачную габеленавую тканіну.

Шырока ўжываліся ў народных звычаях і абрадах паясы, што складалі абавязковую частку беларускага народнага строю. Тэхніка вырабу вызначалася разнастайнасцю прыёмаў. Іх вілі, плялі на пяльцах, калодачцы, вілачцы, дошчачках, кроснах і інш.

Цудоўным узорам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі, з’яўляецца славуты слуцкі пояс. Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба быў даступны толькі прадстаўнікам вышэйшага саслоўя.

З глыбокай старажытнасці ў нашай краіне вядомы ручнікі. Традыцыйны побыт беларуса нельга ўявіць без іх. Ручнікі ткалі на кроснах, аздаблялі ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымі і плеценымі карункамі, прошвамі, махрамі. Сёння тканыя, вышываныя ручнікі сталі сімвалам белару-   скай нацыі.

Нашы майстры спрадвеку выраблялі тканіну на адзенне, сурвэткі, фіранкі, навалакі, абрусы, ручнікі, посцілкі, дываны. Нездарма і зараз шырока распаўсюджаны ў Беларусі прозвішчы Ткач, Ткачоў, Ткачэнка, Ткачук. Нямала носьбітаў такіх прозвішчаў і на Асіповіччыне. Адна з іх — Валянціна Ткачова, якая жыве ў Ясені.

Жанчыны нашага роду займаліся звыклымі для гаспадынь справамі: ткалі, шылі, вышывалі, — расказвае жанчына. — Добрымі ткачыхамі былі бабулі і прабабулі, а вось прадстаўнікі майго пакалення ўжо не валодаюць гэтым майстэрствам. Мая бабуля Ганна яшчэ і шыла вельмі добра. Яна вырабляла адзенне сабе і ўсёй сям’і. Ад яе вучыліся і мы. А вось вышываць я навучылася ад цёткі. Крыжыкам. Мноства карцін вырабіла з таго часу. Дару іх родным і блізкім, многія ўпрыгожваюць дом. Нават выставу калісьці афармляла. Найбольш па душы мне кветкавыя матывы, але калінікалі і іншыя атрымоўваюцца. А матуля раней вырабляла дзівосныя дываны. Так што з ткацтвам і наогул рукатворнымі рамёствамі нейкім чынам мая    сям’я звязана. Хоць і працую поварам у дзіцячым прытулку.

Дарэчы, у куфэрках і камодах некаторых жыхароў Асіповіччыны, асабліва старэйшага пакалення, і зараз ганаровае месца займаюць вытканыя іх роднымі ручнікі ці кашулі. Беражліва захоўваюцца яны і ў фондах музеяў. Напрыклад, у этнаграфічным музеі «Спадчына» СШ № 3 налічваецца некалькі відаў абрусаў, ёсць посцілкі, палавікі, прадметы мужчынскага і жаночага адзення. Але, бадай, шырэй за іншыя тканыя вырабы тут прадстаўлены ручнікі. Ручнік-трапкач, ручнік-выціральнік, вырабы з рознымі вышыўкамі і ўзорамі. Сярод прадметаў гэтай калекцыі вылучаецца адзін, пастаўлены на ўлік у Міністэрстве культуры краіны. Каштоўны ён тым, што аздоблены арнаментам, характэрным менавіта для нашай вобласці. Захоўваецца ў музеі і фартух з тыповай для Магілёўшчыны вышыўкай.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем