Як утрымліваць сабак і катоў асіпаўчанам?

Як утрымліваць сабак і катоў асіпаўчанам?

Пыталіся? Адказваем!

Нярэдка ў рэдакцыю звяртаюцца чытачы з пытаннямі па ўтрыманні сабак і катоў у дамах і выгуле іх на прылеглай тэрыторыі.

Адказвае на іх начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела АДУКВП «Райсэрвіс» Надзея Дарашук.

— Якую максімальную колькасць катоў і сабак можна трымаць у кватэры?

— Не больш за дзвюх жывёлін у асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома. Калі ў кватэры пражывае некалькі наймальнікаў, то заводзіцца не больш, чым адна жывёла на сям’ю. Робіцца гэта пры згодзе ўсіх паўналетніх жыхароў.

— Якія правілы павінны выконваць іх уладары?

— Яны абавязаны ў трохдзённы тэрмін паведамляць у «Райсэрвіс» (тэл. 26-8-54) і ветэрынарную ўстанову пра набыццё, продаж, смерць, прапажу ката ці сабакі. Утрыманне незарэгістраваных жывёл забараняецца. Трэба строга выконваць санітарна—ветэрынарныя нормы і правілы. Дастаўляць жывёлін у ветлячэбніцу для абследвання і прышчэпак. Выводзіць з дома сабаку на кароткім павадку і ў намордніку, выгульваць у месцах, адведзеных для гэтых мэт выканаўчымі органамі, своечасова ўносіць зборы за ўтрыманне.

— Ці можна заходзіць з сабакам у краму?

— Уладарам сабак і катоў забараняецца прыводзіць сваіх гадаванцаў у аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, школы і дзіцячыя сады, грамадскія будынкі, паркі, стадыёны, на базары, а таксама выгульваць сабак на прыдамавой тэрыторыі.

— Ці можна трымаць у аднапакаёвай кватэры сабаку байцовай пароды?

— Рэгістрацыя сабак патэнцыяльна небяспечных парод адбываецца толькі пры наяўнасці ў гаспадароў даведкі ўстаноўленага ўзору аб праходжанні адпаведнага навучання.

— Чаму адлоўліваюць сабак нават з ашыйнікамі?

— Безнаглядныя сабакі і каты — у тым ліку з ашыйнікамі, жэтонамі і ў намордніках — падлягаюць адлову. Гэта робіцца ў мэтах папярэджвання кантакту безнаглядных жывёл з людзьмі і другімі жывёламі і прадухілення захворвання іх шаленствам, іншымі інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі. Сабакі і каты з рэгістрацыйнымі жэтонамі ўтрымліваюцца на працягу 5 сутак у спецыяльна адведзеных і абсталяваных месцах. У нашым горадзе такой установы няма, таму за—ключаны дагавор з абласным спецыялізаваным аўтапрадпрыемствам на адлоў безна—глядных жывёл.

У выключных выпадках па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў дапускаецца адстрэл беспрытульных сабак і катоў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем