Вылучэнне працягваецца
Як паведамілі ў раённым аргкамітэце па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу, зараз у працоўных калектывах вызначаюцца ўпаўнаважаныя па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў форуму ад нашага рэгіёна.
Сходы працаўнікоў праходзяць актыўна: тры чвэрці землякоў, якія 4 мая на сходзе ўпаўнаважаных раёна выберуць тых, хто будзе прадстаўляць у сталіцы Асіповіччыну на знакавым палітычным мерапрыемстве, ужо атрымалі мандат даверу.