Всегда рады посетителям в ресторане «Пралеска»

Всегда рады посетителям в ресторане «Пралеска»

Гатаваць, каб было смачна

Гэта адна з найбольшых кропак грамадскага харчавання раёна. Тут адразу можа размясціцца 100 чалавек. Для іх абслугоўвання аднаго повара ці афіцыянта мала, таму на кухні працуе цэлая каманда прафесіяналаў пад началам дырэктара Валянціны Юрачкінай.

— Апошнім часам “Пралеска” запатрабавана сярод землякоў, — гаворыць Валянціна Дзмітрыеўна, якая аддала сферы грамадскага харчавання ўжо больш за 30 гадоў. — Дома мала хто хоча цяпер займацца арганізацыяй застольных мерапрыемстваў. Таму людзі праводзяць у нас вяселлі, карпаратывы, дні нараджэння. Стараемся для ўсіх стварыць утульную атмасферу і абавязкова смачна накарміць.

— Святая святых, безумоўна, кухня?

— Яна мае ўсё неабходнае абсталяванне. І, галоўнае, тут працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы. Шчыруюць над прыгатаваннем страў повары Святлана Кур’яновіч, Таццяна Мельнік, Валянціна Камінская — стаж на траіх складае каля ста гадоў. Нядаўна да іх далучыўся Ягор Караневіч, якому пакуль ёсць чаму павучыцца ў старэйшых. Кандытары Таццяна Варчэня і Святлана Павукова таксама не адстаюць ад калег. Дарэчы, торты і пірагі, якія нараджаюцца ў руках дзяўчат, карыстаюцца попытам у заказчыкаў. Ды і астатняя наша прадукцыя таксама мае свайго кліента. Усяго ў асартыменце — пад 100 кандытарскіх вырабаў. Асабліва падабаюцца пакупнікам піражкі з рознымі начынкамі, булачкі, беляшы, чабурэкі. Гатуем таксама піцу і шаурму. Штодня па гандлёвых кропках — дзвюх стацыянарных: “Горячая выпечка” на вакзале і “Булочная” па вуліцы Сумчанкі, і адной сезоннай, што размешчана насупраць райпаліклінікі, — разыходзіцца звыш 150 кілаграмаў свежай выпечкі, трэцяя частка якой — піражкі. Так што галоўны інгрэдыент на нашай кухні — мука. Яе ідзе прыкладна сотня кілаграмаў у дзень. Акрамя повараў і кандытараў, у адной звязцы з намі тыя, хто сочыць, каб посуд і кухня ўтрымліваліся ў чысціні: Наталля Жучкевіч і Таццяна Пяшкова, Валянціна Ерлік і Тамара Базуноўская.

— Які цэнавы дыяпазон вырабаў?

Самая дарагая шаурма — 2 рублі 70 капеек, піражкі — ад 50 да 70 капеек, булачкі — ад 37 да 68, пірожныя — ад 90 да рубля. Сочым за коштам на такую ж прадукцыю, выпускаемую іншымі вытворцамі. Нашы цэны аптымальныя: не хочам страціць сваіх пакупнікоў. Адно з бойкіх месцаў — на вакзале, дзе многа студэнтаў і пенсіянераў, таму і не імкнемся да павышэння кошту прадукцыі.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем