ВІНШУЕМ!

Адной з нагод для гонару за землякоў сёння стала ўручэнне тром жыхаркам Асіповіччыны ордэна Маці. Высокую дзяржаўную ўзнагароду атрымалі Вольга Гулік, Таццяна Міхнавец і Аляксандра Абрамовіч, кожная з якіх нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей. Ганаровую ўзнагароду і кветкі ім уручыў старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі.