В ветеранских организациях Осиповщины

В ветеранских организациях Осиповщины

Сувязь наладжана
Кацярына ІВАНОВА.
e.ivanova@gzt-akray.by

Ветэранская пярвічка Асіповіцкага завода жалезабетонных канструкцый аб’ядноўвае 74 чалавекі.
Суполка адносна маладая — ад нараджэння толькі дзясятак гадоў, — але ў яе радах ёсць ветэраны самага рознага ўзросту. Радуе, што адзінокіх сярод іх няма. Кожны мае родных, якія пражываюць побач. Гэта пярвічка адрозніваецца ад іншых яшчэ і тым, што яе ветэраны не маюць вялікай патрэбы ў дапамозе: усе пражываюць у добраўпарадкаваных дамах з усімі выгодамі. Акрамя таго, на ЗЖБК, як і на чыгуначных прадпрыемствах, дзейнічае комплексная праграма “Клопат” па адраснай сацыяльнай падтрымцы непрацуючых пенсіянераў.
Былыя завадчане — частыя госці на прадпрыемстве, якому прысвяцілі многія гады жыцця. Тут ім адведзены асобны пакойчык, дзе можна сустрэцца, падзяліцца думкамі-перажываннямі, успамінамі. А старшыня савета ветэранаў Наталля Рудкоўская заўсёды гатова выслухаць. З цікавасцю адносіцца да жыцця ранейшых працаўнікоў і адміністрацыя прадпрыемства, запрашае на ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца з супрацоўнікамі. Наладжаны цесныя ўзаемаадносіны паміж ветэранамі і маладым пакаленнем, што зараз назіраецца нячаста. А гэта вельмі дзейсны сродак уздзеяння на калектыў. Калі ветэраны расказваюць пра былое, моладзь слухае і здзіўляецца. Хлопцам і дзяўчатам цяжка нават уявіць, як гэта: працаваць на энтузіязме, не патрабаваць грашовай кампенсацыі за пераработкі; і магічнай сілы слова “трэба” яны таксама не могуць асэнсаваць. Але, як кажуць, розныя часы — розныя прыярытэты.
На прадпрыемстве не забываюцца пра сваіх ветэранаў — і гэта галоўнае. Віншуюць са святамі, днямі нараджэння. Адметна, што наведвае савет ветэранаў сваіх пенсіянераў заўсёды разам з прадстаўнікамі БРСМ. Пры неабходнасці ім выдаюць матэрыяльную дапамогу. А ветэраны, у сваю чаргу, прымаюць удзел у суботніках, канцэртах. Адным словам, сувязь наладжана.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость