В Осиповичском РОВД прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню белорусской милиции

Мінулае і сучаснасць — адзіныя

Напрыканцы тыдня ў райаддзеле ўнутраных спраў правялі ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускай міліцыі.

Пачалося свята са сходу, дзе шэраг былых і сённяшніх праваахоўнікаў узнагародзілі юбілейнымі медалямі і прысвоілі чарговыя званні. Напрыклад, маёры міліцыі Дзяніс Полаўцаў, Аляксандр Налівайка, Сяргей Шчэрба, Аляксандр Патапейка, прапаршчык міліцыі Дзмітрый Лук’янчук і ветэраны органаў унутраных спраў Аляксандр Ражкоў і Міхаіл Кароткі за высокія вынікі ў службовай дзейнасці ўдастоены ганаровых медалёў “100 год міліцыі Беларусі”. Пасля афіцыйнай часткі правялі невялікі канцэрт, а таксама павіншавалі жанчын з надыходзячым святам. Дарэчы, іх у райаддзеле аказалася больш за два дзясяткі, хоць на першы погляд і падаецца, што ў міліцыі — адны мужчыны.

Але, безумоўна, галоўнай адметнасцю праграмы стала ўрачыстае адкрыццё адноўленага пакоя гісторыі асіповіцкай міліцыі. 5 гадоў таму экспазіцыя ўпершыню з’явілася ў райаддзеле, але з цягам часу колькасць экспанатаў значна павялічылася. Вырашылі, што трэба пашыраць імправізаваны музей: цяпер ён перамясціўся ў памяшканне на першым паверсе будынка РАУС, бліжэй да дзяжурнай часці.

Цырымонію адкрыцця пачалі з сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі. Пасля ганаровым гасцям прапанавалі азнаёміцца з экспазіцыяй. Старшыня ветэранскага аб’яднання былых супрацоўнікаў міліцыі Георгій Гаеўскі, які сам не адно дзесяцігоддзе аддаў службе ў органах, падрабязна расказаў пра “начынне” пакоя. Дарэчы, менавіта Гаеўскі і пры-  клаў асноўныя намаганні для збору і папаўнення калекцыі, афармлення дакументальных крыніц. Каля двух дзясяткаў варыянтаў міліцэйскай формы розных часоў, узбраенне, спецсродкі праваахоўнікаў, тэхніка, з якой працавалі эксперты, фотаапараты, гадзіннікі, карты, архіўныя фотаздымкі… Нават тагачасны алкатэстар у наяўнасці! Чаму здзівіцца, тут знойдзе літаральна кожны.

Наведаць пакой гісторыі асіповіцкай міліцыі могуць усе жадаючыя, але толькі пасля папярэдняга ўзгаднення з кіраўніцтвам РАУС: экспазіцыя знаходзіцца ў рэжымным памяшканні. Аднак па заяўцы тут прымуць любыя групы наведвальнікаў. Цікавіцеся? Завітайце!

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем