В Осиповичском районе прошел месячник военно-патриотического воспитания

В Осиповичском районе прошел месячник военно-патриотического воспитания

Месячнік ваенна-патрыятычнага выхавання, які праходзіў у Вяззеўскай сярэдняй школе і быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, завяршыўся ўрачыстай лінейкай

У ёй прынялі ўдзел начальнік 263 базы захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі Узброеных Сіл краіны Максім Церашонак і старшыня райарганізацыі ДТСААФ Юрый Сугакоў. Яны павіншавалі пераможцаў школьнага месячніка і раённых спаборніцтваў па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў гонар воіна-інтэрнацыяналіста снайпера Алега Лагуценкі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды — дыпломы і сувеніры. Па словах Максіма Церашонка, Вяззеўская школа — адна з лепшых у раёне па арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання. Педкалектыў установы сістэмна працуе ў дадзеным кірунку даўно, і вялікая заслуга ў гэтым настаўніка дапрызыўнай падрыхтоўкі Станіслава Лукашэвіча, які за гады работы ў школе выхаваў не адно пакаленне вяззеўцаў, улюбёных у свой край. Будучыя прызыўнікі пад кіраўніцтвам педагога асвойваюць азы воінскай службы, пачынаюць разумець вялікую адказнасць, што ўскладваецца на людзей у пагонах, некаторыя нават выбіраюць прафесію ваеннага.

На думку старшакласнікаў школы, стаяць на абароне Айчыны — вялікі гонар для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Пра армейскую службу ведаюць ад бацькоў і дзядоў, старэйшых таварышаў, якія таксама прайшлі гэтую школу жыцця. Яна робіць цвёрдымі характар і волю. Таму цікава набываць новыя веды і навыкі, загартоўваць сябе фізічна і маральна, што і дапамагаюць рабіць заняткі па даваеннай падрыхтоўцы і гурток па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, які наведваюць нават дзяўчынкі.

Сацыялагічныя даследаванні сведчаць пра рост правапарушэнняў, наркаманіі, алкага—лізму, праяўленне іншых заган, негатыўныя адносіны да грамадзянскага абавязку, адказнасці перад дзяржавай сярод некаторых дзяцей, падлеткаў і моладзі, — падкрэсліў Станіслаў Лукашэвіч. — Таму першачарговая задача — фарміраваць у падапечных якасці, навыкі і ўменні, неабходныя для таго, каб былі развіты фізічна, умелі дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, не баяліся ваеннай службы, пазбягалі дрэнных звычак. Асабліва важна вучыцца станоўчаму ў старэйшых. Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ваенных часцей і ДТСААФ якраз і служыць такім прыкладам.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем