В киосках «Союзпечати» можно купить всё

В киосках «Союзпечати» можно купить всё

Газеты, буклеты, рулеты  і іншыя прадметы

Выбіраючы работу, кожны шукае сваё: хтосьці вялікага заробку або нейкіх дадатковых выгод, а іншыя — справы, якая б дастаўляла задавальненне. Да апошніх адносіцца і Ірына Катовіч. Чвэрць веку працуе яна ў кіёску № 8 «Магілёўсаюздруку», забяспечваючы землякоў свежай прэсай і не толькі. І так прырасла да сваёй гандлёвай кропкі на аўтазаводскім мікрараёне, што, калі адкрыўся новы газетны кіёск на вуліцы Чарняхоў- скага, дзе пражывае Ірына Аляксандраўна, і прапанавалі перайсці бліжэй да дому, жанчына адмовілася: «Не магу пакінуць сваіх пастаянных наведвальнікаў».

А тое, што яна добра вывучыла густы пакупнікоў, пераканаліся, наведаўшы ларок. За- глянуўшы ў акенца, пакупнік не паспеў яшчэ штосьці сказаць, як прадавец працягвае ўжо яму патрэбную газету ці часопіс. На здзіўлены позірк адказвае з усмешкай: «У кожнага свае прыярытэты: хтосьці любіць чытаць «Спартыўную панараму», другі — «Сваты на пенсіі», а трэці «Гаспадыню». Інтарэсы кожнага ўлічваем і рэгулярна забяспечваем свежым нумарам выбранага выдання”.

Кіяскёр паведаміла, што найбольш запатрабавана сярод чытачоў раённая газета, 85 экзэмпляраў яе разыходзіцца двойчы на тыдзень. Любяць пакупнікі разгадваць красворды, набываюць часопісы для агароднікаў, газеты для пенсіянераў. А калекцыйныя выданні, такія як «Цела чалавека», «Лялечны дом», «Шлях да гармоніі», прывозяць адрасна, пад заказ. Былі выпадкі, калі хтосьці прапускаў асобныя нумары, тады дадаткова дазаказвалі іх, каб не парушаць цэласнасць калекцыі.

Гандлёвыя кропкі «Саюздруку» ў краіне даўно перараслі першапачатковы фармат газетнага кіёску. Зараз гэта ўжо хутчэй універсальныя магазіны, накшталт папулярных калісьці «Тысячы дробязей». Каструлі і патэльні, шампуні і лакі для валасоў, ніткі і іголкі, насоўкі і во-кладкі для дакументаў, адэкалон і люстэркі — асартымент улічвае попыт пакупнікоў і яго сезонныя ваганні. Напрыклад, у кіёску № 8 канцтавары — да навучальнага года, насенне — вясной, аднаразовы посуд і газіраваная вада — летам, а вось цацкі — круглы год, бо мікрамагазін размяшчаецца на шляху да трох буйнейшых дзіцячых садоў горада. Ахвотна набываюць прахожыя дробныя ўпакоўкі розных ласункаў. Гэта тавар штодзённага попыту, а вось, напрыклад, бытавая тэхніка дастаўляецца пад канкрэтны заказ. Прадстаўлена і сувенірная прадукцыя з нацыянальнай і мясцовай сімволікай: кубкі, магніты, сцяжкі, падарачныя пакеты, паштоўкі.

Каля 9 тысяч рублёў за месяц выручкі атрымоўвае гандлёвая кропка, у якой працуюць Ірына Катовіч і Ірына Жыдовіч. А ўсяго такіх кіёскаў і павільёнаў у раёне 11.

Начальнік Асіповіцкага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук» Вольга Карпінчык адзначае, што адказных і старанных работнікаў у арганізацыі шмат. Гэта сарціроўшчыкі Алена Курчэў-ская і Валянціна Бараноўская, кіяскёры Таццяна Цімашэнка, Алена Андрушына, Ганна Санковіч, Вольга Шпілеўская, Ірына Розум, Алена Гіліцкая, Алена Кутнікава, Людміла Міхайлоўская і іншыя.

Ірына Катовіч прапаноўвае пакупніку новыя часопісы.

Последние новости

Общество

В общественной бане на улице Октябрьской вышел со строя водогрейный котел

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Спасатели ликвидировали загорание в школе в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 октября для всех знаков зодиака

13 октября 2025
Читать новость
Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем