В агрогородке Вязье установлена интересная композиция

Гэта цікавая кампазіцыя з’явілася нядаўна ў аграгарадку Вяззе і добра ўпісалася ў пейзаж. Млын, што стаіць на прыгорку непадалёк ад ракі, і калёсы, на якіх, трэба разумець, прывезлі зерне на перапрацоўку, — як пасланне з даўніны. Гэтыя незвычайныя элементы ландшафтнага дызайну, з клопатам пра жыхароў і гасцей, пастаўлены па ініцыятыве сельвыканкама.