У магазін — без настрою?

Кацярына Іванова.

e.ivanova@gzt-akray.by

Апошнім часам жыхары невялікіх населеных пунктаў нярэдка сталі скардзіцца на работу вясковых магазінаў.

— У краме ваеннага гарадка Лапічы не так даўно памянялася прадавец, — расказвае ў тэлефоннай размове Марыя Налівайка. — Зараз гэты гандлёвы аб’ект наогул не хочацца наведваць: выбар тавараў невялікі, ды і тыя маюць непрэзентабельны выгляд. Садавіна і агародніна — падгніўшыя, выкладка абы-якая. Прадавец не заўсёды ўважлівая. Жыхары і дачнікі вымушаны карыстацца паслугамі іншых магазінаў.

— Летам колькасць насельнікаў у Дараганаве значна павя-лічваецца, — паведамляе Алена Бурак. — Лічу, што гэта неабходна ўлічыць кіраўніцтву райста і пераглядзець графік работы магазіна. Прадукты патрэбны без выхадных. Неабходна павялічваць колькасць прадаўцоў, каб рэгулярна забяспечваць насельніцтва таварамі першай неабходнасці. Не кажу ўжо пра тое, што крама выглядае непрывабна, патрабуе рамонту, але Глускае райста, відаць, пра гэта не думае. Мінулай зімой, напрыклад, скончыліся дровы і прадавец працавала ў холадзе. Раней такога не было.

— У магазіне вёскі Радуцічы хутка абваліцца дах, — скардзіцца Аляксандр Курс. — Выгляд крамы такі, што непрыемна туды заходзіць. Так сталася, што адпачываў у сяброў у гэтым населеным пункце, хадзіў па прадукты не раз. Неабходныя групы тавараў, такія як сода, воцат, тамат, не заўсёды там можна набыць. Ды і абслугоўванне пакідае жадаць лепшага. Куды толькі глядзяць санітарныя службы?

Спыталі пра гэта ў спецыялістаў Асіповіцкага райЦГЭ.

Памочнік урача-гігіеніста Алена Цвірко адказала:

— Рэгулярна праводзім праверкі гандлёвых аб’ектаў розных форм уласнасці. Найбольш нараканняў на магазіны Глускага райста. Матэрыяльнатэхнічная база крам у ваенным гарадку Лапічы, вёсках Майсеевічы, Карытнае, Дараганава, ды і Ялізаве пакідае жадаць лепшага. Шмат заўваг па выкананні проціэпідэмічных мерапрыемстваў у Пратасевічах, Дараганаве, Карытным. Нярэдкія ў магазінах райста і выпадкі рэалізацыі харчовых тавараў без маркіровачных ярлыкоў. Пры кожнай праверцы загадчыкі магазінаў атрымоўваюць пакаранні, але парушэнняў усё яшчэ шмат.

Наведваючы вясковыя крамы і гутарачы з жыхарамі населеных пунктаў, атрымоўваем шмат нараканняў на гандлёвае абслугоўванне. Хацелася б ведаць, а што думае на гэты конт кіраўніцтва Глускага райста?

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем