У клас — з добрым настроем

У клас — з добрым настроем

Да 1 верасня бацькі кожнага дзіцяці стараюцца забяспечыць свайго сына ці дачку ўсім неабходным для паспяховай вучобы: набыць вопратку, абутак, спартыўную форму, ранец, канцтавары, каб школьнік мог спасцігаць навуку без перашкод.

Улічваючы тое, што сабраць дзіця ў школу, асабліва калі ў доме некалькі вучняў, — справа не танная, а сем’і знаходзяцца ў розных фінансавых становішчах, грамадства дапамагае неабароненым катэгорыям.

У РЦСАН паведамілі, што ў рамках падпраграмы “Сям’я і дзеці” дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады” дапамога аказана 651 сям’і, у якой выхоўваецца 1 303 навучэнцы, на агульную суму 105 543 рублі. Наогул жа плануецца выдаць дапамогу 668 сем’ям. Акрамя таго, за лік сродкаў наймальнікаў па месцы работы атрымалі дапамогу 67 сямей для збору ў школу 195 дзяцей на суму 9 065 рублёў.

Аказваецца і дзяржаўная адрасная сацыяльная падтрымка. Аднаразовую дапамогу на 21 дзіця на суму 2 500 рублёў атрымалі 10 сямей. Штомесячная падтрымка прызначана 16 малазабяспечаным сем’ям на 36 дзяцей на суму 44 195,98 руб, з іх 7 сямей — шматдзетныя.

Не засталіся ўбаку і прафсаюзныя арганізацыі. Многія з іх падтрымалі сваіх членаў, выдаўшы матэрыяльную дапамогу.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем