У грамадскіх аб’яднаннях. Праект — справа рэальная

У грамадскіх аб’яднаннях. Праект — справа рэальная

Нямалую папулярнасць у нашай краіне ў апошнія гады набылі сацыяльныя праекты. На Асіповіччыне яны таксама рэалізуюцца. Гэтай тэме і было прысвечана пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якое адбылося пад началам старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Наталлі Шаўчэнка з удзелам кіраўніка РА ГА “Беларускі фонд міра” Ганны Землянухінай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук.

Перад аўдыторыяй выступіла Таццяна Касцецкая, якая мае багаты вопыт праектнай дзейнасці. Яна спынілася на тым, як правільна складаць заяўку, вы-значаць рэсурсы, якімі валодае каманда, фармуляваць ключавую праблему, якую належыць рашаць з улікам мэтавай групы. Усё павінна быць канкрэтна: пералік мерапрыемстваў, тэр-міны, запытваемыя сродкі і г.д. У ролі донараў выступаюць розныя краіны, рэлігійныя, навуковыя і іншыя фонды і арганізацыі, галоўнае — знайсці тых, каго цікавяць праблемы, якія трэба вырашыць. I аб’ём фінансавання можа быць розным. Пачынаць варта з невялікіх ініцыятыў, шанцы атрымаць фінансаванне залежаць ад саміх аўтараў заявак, а падаваць іх можна ў розныя фонды — трэба толькі праявіць актыўнасць.

Бенефіцыяр, грант, донар, фандрайзінг, праектная заяўка — гэтыя і іншыя словы для многіх удзельнікаў сустрэчы гучалі як звыклыя, бо на іх рахунку — розныя ініцыятывы і сацыяльныя праекты, якія ўжо былі рэалізаваны і прынеслі свой плён. Вопытам падзяліліся педагог-арганізатар СШ № 4 Кацярына Шалупенка, намеснік дырэктара спецшколы Марына Гірэнка, настаўнік СШ № 3 Святлана Зайцава, дырэктар РЦСАН Iрына Вірмаўскене і іншыя.

Падсумоўваючы вынікі, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна адзначыла формулу поспеху: ведаць, хацець, умець, магчы. I, каб атрымаўся станоўчы вынік, ні адзін з множнікаў не павінен знаходзіцца на нулі.

Последние новости

Общество

Особый день. Филиал “Елизово” ОАО “Гродненский стеклозавод” на этой неделе отметил 112-летие

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко проведет прямую линию и личный прием граждан в Осиповичах

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

20 верасня РУП “Белпошта”, нацыянальны аператар Рэспублікі Беларусь, адзначае знамянальную дату — 30-годдзе з дня заснавання

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 сентября для всех знаков зодиака

20 сентября 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 19 сентября в Осиповичском районе прошло специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

19 сентября 2025
Читать новость
Власть

Надо все привести в порядок. Лукашенко о благоустройстве монастыря в Жировичах

19 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем