У гарадскім парку — новая кампазіцыя

Сёлета камунальнікі падарылі асіпаўчанам нямала прыемных сюрпрызаў. Кампазіцыя ў выглядзе сям’і аленяў — адзін з апошніх. З’явіліся гэтыя незвычайныя жывёліны на ўскрайку гарадскога парку: нібы выйшлі ў спякотны дзень да сажалкі вады напіцца.
Намеснік дырэктара УКП ЖКГ па кадрах, ідэалогіі і сацыяльных пытаннях Галіна Назаровіч адкрыла сакрэт: каркасы фігур лясных прыгажуноў “апранула” ў цудоўны ўбор працаўніца прадпрыемства Алена Караткевіч. Алена Міхайлаўна асвоіла тэхніку работы са штучнай газоннай травой і цяпер выношвае планы на выкананне іншых выяў. Будзем чакаць!