У Асіповіцкім райвыканкаме: задаволенасці няма многім. І многімі…

У Асіповіцкім райвыканкаме: задаволенасці няма многім. І многімі…

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 16 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, галоўнымі пытаннямі сталі вынікі работы галін народнай гаспадаркі і выкананне бюджэту раёна за 2014 год, даклады па якіх адпаведна зрабілі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая.

Даведзеныя раёну прагнозныя паказчыкі выкананы па экспарту паслуг, энергазберажэнні, увядзенні ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання; па экспарту тавараў і намінальна налічанай сярэднямесячнай зарплаце — не. I ўжо гэтыя “нажніцы” задалі тон жорстка-канкрэтнай размове на пасяджэнні з запрашэннем для тлумачэння шэрагу кіраўнікоў — шклозавода “Ялізава”, завода аўтаагрэгатаў, калгасаў “Карытнае”, “Новы шлях” і другіх.

Нашай прамысловасцю ў параўнанні з 2013 годам выраблена прадукцыі на 107,5%, індэкс прамысловай вытворчасці — 111,6%. Але 7 арганізацый з 10 — шклозавод, АЗАА, дахавы завод “Тэхнаніколь”, ЗЖБК, хлебазавод, УКП ЖКГ і ДУКВП “Водаканал” — дапусцілі зніжэнне аб’ёмаў. Аб’ём экспарту тавараў склаў 105,5% пры прагнозе 108%, паслуг за студзень-лістапад — 240,4% (111,5%), імпарт — 168,1%. Сальда знешняга гандлю адмоўнае  ($36 млн 793 тыс.), паслугамі — станоўчае ($281 тысяча).

Нельга быць задаволенымі справамі ў сельскай гаспадарцы. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый — 100,1% пры заданні 105,1%, у сельскагаспадарчых і іншых — адпаведна 99,1 і 106,6%. Антылідары — калгас “Новы шлях”, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, калгасы імя Чарняхоўскага, “Чырвоны ўдарнік”, “Бярэзіна”, “Карытнае”. Сельгасарганізацыямі атрымана ўсяго 96,5% малака да ўзроўню 2013 года, рэалізавана 100%. Вытворчасць (вырошчванне) мяса буйной рагатай жывёлы — 103,3%, колькасць пагалоўя БРЖ — 100,2% (24.044 галавы), у тым ліку кароў — 7.692 (на 344 больш). З меншым аб’ёмам кармоў увайшлі ў зімоўку: у разліку на 1 умоўную галаву нарыхтавана 32,2 цэнтнера кармавых адзінак — мінус 3,8 ц. Зерневых і зернебабовых намалочана 134,2% да 2013 года (33,9 тыс. тон) пры ўраджайнасці 34,3 цэнтнера з гектара (плюс 7,7 ц).  Дзяржзаказ па продажу збожжа выкананы на 101%, масланасення рапсу — на 100%, цукровых буракоў — на 104,2%.

За студзень-лістапад у раёне засвоена больш за трыльён інвестыцый у асноўны капітал, здадзены 4 шматпавярховыя жылыя дамы, першыя пускавыя комплексы на 5 малочнатаварных фермах. З 21 улічваемага суб’екта гаспадарання, які ажыццяўляе ў нас гандлёвую дзейнасць, дзве трэці забяспечылі рост тавараабароту да леташняга, а вось ААТ “Гандаль”, райста і Асіповіцкі куст ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” па аб’ёму — не. За 11 месяцаў 8 арганізацый — 19% улічваемых — спрацавалі са стратамі. Чыстыя страты па раёне склалі без малога 264 мільярды, тады як летась прыбытак перавышаў 9 млрд рублёў. У рэгіёне створана 670 рабочых месцаў, што адпавядае гадавому заданню, а вось камерцыйных арганізацый з’явілася ўдвая менш запланаванага — 22 з 45.

Ёсць праблемы і з выкананнем Дзяржпраграмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны: са шклом, палімерамі і шынамі ўсё нармальна, з паперай-кардонам і тэкстылем — невыкананне. Шэраг нашых кіраўнікоў атрымаў спагнанне за несвоечасовую выплату заработнай платы ў чацвёртым квартале і г.д.

Што тычыцца бюджэту раёна, то ён выкананы на 100,6%. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды на пачатак года няма. Бюджэт раёна захаваў сацыяльную накіраванасць: на сацсферу — без уліку расходаў на маладзёжную палітыку, дапамогу ў забеспячэнні жыллём — накіравана больш за 296 мільярдаў — 61,6% ад усіх расходаў. Дэбіторская запазычанасць за год павялічылася на 477,9 млн руб. і склала 1.936,2 мільёна. Крэдыторскай запазычанасці няма.

Ужо з прыведзеных вышэй далёка не ўсіх паказчыкаў бачна, што год па шэрагу накірункаў не ў аднаго склаўся далёка неадназначна. I размова, канечне, ішла найперш з тымі кіраўнікамі, якія са сваімі працоўнымі калектывамі па розных прычынах дапусцілі адставанне. Падрабязна разглядаючы пытанні, члены райвыканкама стараліся аналізаваць сітуацыю максімальна аб’ектыўна, да ўсяго падыходзіць рэальна. Што і знайшло адбітак у прынятых рашэннях, якраз і накіраваных на выпраўленне недахопаў. I не ў нейкай далёкай “светлай будучыні”, а менавіта сёлета.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость