Сустрэнем свята горада разам!

Сустрэнем свята горада разам!

Да 145-годдзя Асіповічаў

Менш за месяц засталося да дня, калі райцэнтр адзначыць сваю 145-ю гадавіну. Сёння шмат робіцца для таго, каб гэта дата засталася ў памяці: працягваецца добраўпарадкаванне, рыхтуюцца святочныя мерапрыемствы, праводзяцца розныя тэматычныя конкурсы. I адзін з лепшых напамінкаў пра тую ці іншую падзею альбо месца — сувенір: асаблівым прадметам уласціва прыцягваць увагу цікаўных людзей і дарыць чалавеку задавальненне. Менавіта пра іх і вялі размову з начальнікам Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Iрынай Бабковай.

Ужо даўно так склалася, што землякі і нашы госці шукаюць сувенірную прадукцыю перш за ўсё ў нашых кіёсках, — падзялілася назіраннямі субяседніца. — I мы робім усё для таго, каб пакупнік не застаўся расчараваным. Зараз маем у гандлёвых кропках даволі шырокі асартымент такой прадукцыі. У першую чаргурозныя магніты з выявамі роднага горада і краявідамі Асіповіччыны. Прыгожых месцаў у нас, згадзіцеся, нямала. Кошт у дыяпазоне да 5 рублёўна любы кашалёк. Можна набыць кубкі з сімволікай горада, у якіх кава і гарбата маюць асаблівы смакправерана на сабе. Ёсць такія эксклюзіўныя вырабы, як талеркі з тэматычнымі малюнкамі, выкананыя пад заказ майстрамі фабрык мастацкіх вырабаў у Бабруйску і Магілёве. Можам прапанаваць абярэгі і вымпелы, бірулькі і ручкі. Сярод навінакзялёныя папяровыя сцяжкі з дзвюма чорнымі палоскамімаленькія копіі асіповіцкага сцяга. У бліжэйшы час чакаецца паступленне блакнотаў з выявай Асіповічаў. Тыя, хто не паспеў набыць наборы з 12 паштовак, якія прадаваліся раней, будуць мець магчымасць зрабіць гэта ў хуткім часе, прычым у абноўленай вокладцы. Лічу цікавай прапановай керамічны паравоз, над узорамі якога зараз працуюць спецыялісты ўзгаданых прадпрыемстваў.

Каб усё ж захаваць інтрыгу, не станем раскрываць усіх нашых задумак. Абавязкова будзем удзельнічаць у святочным гандлі. Ну а хто не любіць чакаць, можа набыць сувеніры ўжо зараз. Сустрэнем свята горада разам!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Сегодня осиповичской районке 94 года. Публикуем воспоминания Янины Горишняк, работавшей в газете с 1955 по 1957 годы

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника Могилевской таможни

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Делегация Осиповичского района приняла участие в торжественном открытии Национального футбольного стадиона

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Ждать ли теплого лета? Прогноз погоды на неделю

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июня для всех знаков зодиака

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем