Сталяры ўжо не ладзяць дзежку на двары…

Сталяры ўжо не ладзяць дзежку на двары…

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Сталярнае рамяство — вытворчасць разнастайных вырабаў з дрэва: прылад працы (вілы, цапы, граблі, лапаты, сохі, бароны, ступы, ткацкія станы), прадметаў хатняга ўжытку (полкі, пасуднікі, вешалкі), мэблі (куфары, канапы, сталы), элементаў жылля і гаспадарчых пабудоў (дзверы, аконныя рамы).

Некаторыя майстры мелі вучняў і падсобных рабочых, якіх адпраўлялі ў суседнія вёскі рамантаваць калёсы, рабіць бочкі, цэбры, дзежкі, тачыць верацёны і інш. Такіх умельцаў усе ведалі, іх цанілі, да іх звярта-ліся.

На Асіповіччыне напамінкам пра майстроў па рабоце з дрэвам засталася назва вёскі Сталяры, якая знаходзіцца ў двух кіламетрах ад Ялізава. Каб дазнацца пра паходжанне наймення населенага пункта, пагутарылі з яго старажыламі.

Яўгенія Мікалаеўна Ісаечкіна, 1939 года нараджэння, расказала, што да 1905 года вёсачка называлася Вербніцай. А потым была перайменавана ў Сталяры. Расказала пра суседа Уладзіміра Рыгоравіча Багдановіча, які рабіў цэбры, бочкі, дзежкі. А яшчэ пра тое, што большасць жыхароў працавала на шклозаводзе. Інфраструктуры ў Сталярах не было ніякай, таму за ўсякай патрэбай ішлі “ў завод” — менавіта так называлі ды і зараз многія называюць суседні пасёлак. А яшчэ жанчына ўспамінае, што яе аднавяскоўцы займаліся нарыхтоўкай і сплавам лесу.

Вера Фёдараўна Багдановіч на 5 гадоў старэйшая за папярэднюю суразмоўцу. На яе памяці яшчэ і даваеннае жыццё. Жанчына таксама ўспамінае пра Вербніцу, назва якой была абумоўлена вялікай колькасцю верб, што раслі па-над Бярэзінай. А цяперашнюю назву Сталяры вёска атрымала, па яе меркаванні, з-за таго, што жыхары мужчынскага полу былі адменнымі майстрамі па вырабе драўляных прадметаў побыту. Яе тата Фёдар Сцяпанавіч Фясько і тры яго браты Іван, Кандрат і Мікалай ладзілі аднавяскоўцам адмысловыя маслабойкі, куфары, каўшы, скрыні, лавы. А яшчэ Вера Фёдараўна ўспамінае, што большасць жыхароў мела прозвішча Багдановіч. І кожны быў выдатнай асобай. Напрыклад, Якаў Цітавіч славіўся сваім актыўным удзелам у Кастрычніцкай рэвалюцыі, Іван Сцяпанавіч — герой Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносец.

На жаль, зараз у вёсцы толькі назва нагадвае пра былое майстроў. Не засталося ўжо ніводнага сталяра. “Нават накрыўку на кало-дзеж няма ў каго заказаць”, — уздыхае жанчына.

І наогул сёння ў любым сяле цяжка сустрэць чалавека, які б мог зрабіць граблі ці тапарышча, вы-стругаць драўляныя лыжкі або скляпаць бочку. Адпала патрэба ў драўляных рэчах. На змену ім прыходзіць пластык, які ўжо не валодае тымі ўласцівасцямі, якія ёсць у дрэва: непаўторнай тэкстурай, прыемнымі тактыльнымі адчуваннямі, цеплынёй, якая, здаецца, ідзе знутры.

У наш час дрэваапрацоўчыя рамёствы існуюць ужо ў форме індывідуальнай працоўнай дзейнасці як народнае ўмельства і дапаможны промысел.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость