“Средняя школа № 4 г. Осиповичи” снова в лидерах

“Средняя школа № 4 г. Осиповичи” снова в лидерах

Зноў у лідарах

Сярэдняя школа № 4 другі год запар займае першае месца ў групе “Арганізацыя сацыяльнай сферы” сярод школ раёна і захоўвае сваё месца на Дошцы гонару

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Пра тое, што выдзяляе ўстанову адукацыі, пацікавіліся ў дырэктара школы Святланы Сувеевай.

Залог поспеху

— Галоўнае — наш калектыў, — расказвае Святлана Яўгеньеўна. — Гэта каманда прафесіяналаў, аднадумцаў, згуртаваная адзінай мэтай.

Залог поспеху і ў сістэме працы — сучаснай, гнуткай, якая дае магчымасць для развіцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Кадравы састаў

У школе 64 педагогі, многія з якіх не абмя-жоўваюцца школьнай праграмай. Неаднаразова настаўнікі, сярод якіх Алена Юрчанка, Алена Анціховіч, Таццяна Гарбачова, Наталля Пацкевіч, прэзентавалі ўласны вопыт на абласных і рэспубліканскіх семінарах па пытаннях падрыхтоўкі да ЦТ, арганізацыі даследчай дзейнасці, работы педагагічных класаў і груп. Сярод лідараў і настаўнік фізікі Алена Мурашка. Яе вучні неаднаразова станавіліся прызёрамі другога і трэццяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па гэтым прадмеце. Яна падрыхтавала пераможцаў міжнароднага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”, рэспубліканскага конкурсу тэхнічнай творчасці і робататэхнікі навучэнскай моладзі TechSkills. І гэта далёка няпоўны спіс дасягненняў настаўніка і яе вучняў.

Калектыў фізічнай культуры і здароўя таксама паказвае высокія дасягненні. Па выніках раённай круглагадовай спартакіяды школьнікаў установа заняла першае месца. Сярод значных дасягненняў — перамога ў раённых спаборніцтвах “Абаронца Айчыны”, “Здароўе”, “Снежны снайпер”, лыжных гонках, гандболе, лёгкай атлетыцы. Вучні штогод становяцца прызёрамі розных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі.

І яшчэ пра дасягненні

  • 12 дыпломаў рознага ўзроўню ў конкурсах работ даследчага характару;
  • 44 дыпломы на розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах;
  • Дыплом I ступені рэспубліканскага этапа конкурсу “ТэхнаІнтэлект”;
  • 115 дыпломаў выстаў, творчых конкурсаў, спаборніцтваў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца органамі дзяржаўнага кіравання, дзяржарганізацыямі. Больш за палову з іх — дыпломы I ступені;
  • перамога на абласным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”;
  • валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” ўзнагароджаны Дыпломамі I ступені раённага і абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — “Добрае сэрца”» ў намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад сярод вучнёўскай моладзі”. Рабятам выказана падзяка за супрацоўніцтва і правядзенне мерапрыемстваў, акцый з Беларускім Чырвоным Крыжам.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость