Слова — дэлегатам. Віктар Антоненка

Слова — дэлегатам. Віктар Антоненка

Антоненко Виктор Иванович

Віктар АНТОНЕНКА,

дырэктар ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў”:

— Наўрад ці ў дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу ёсць разыходжанні ў ацэнках таго, што зроблена ў нашай краіне і да якіх мэт трэба рушыць у будучыні. У значнай ступені такая аднадушнасць — наступства абвешчанага яшчэ на трэцім Усебеларускім сходзе прынцыпу ўзаемаадносін улады і грамадства: “Дзяржава для народа”. Важна, што ён стаў не проста гучнай дэкларацыяй, а рэалізуецца штодзень ва ўсіх сферах жыцця.

Сёння надышоў час абдумаць, якім павінен быць змест гэтага прынцыпу ў новых рэаліях. Выклікі часу зноў жа відавочныя: неабходна не страціць ужо дасягнутага, выбраць правільны шлях для далейшага развіцця ва ўмовах непазбежнага ўплыву на Беларусь не заўсёды спрыяльных працэсаў глабалізацыі. Мы павінны стаць канкурэнтнымі ва ўсім: маральных каштоўнасцях грамадства, якасці жыцця людзей, запатрабаванасці выпускаемай прадукцыі.

Будзем шчырымі: напрацаваны за мінулыя 20 гадоў узровень сацыяльных гарантый ужо не адпавядае магчымасцям нацыянальнай гаспадаркі. Прычым разрыў настолькі вялікі, што ўзнікла неабходнасць нават у павышэнні пенсіённага ўзросту. Мера непапулярная, аднак людзі ўспрынялі яе з разуменнем. Гэта сведчыць аб тым, што беларусы ў сваёй масе ўсведамляюць, наколькі сур’ёзная сітуацыя, і гатовы ўзяць на сябе частку адказнасці за агульны поспех. Не буду абагульняць, скажу аб работніках завода аўтаагрэгатаў, з думкамі і меркаваннямі якіх добра знаёмы па службоваму абавязку: людзі жадаюць працаваць многа, шчыра і сумленна, бо толькі так можна забяспечыць дастойны ўзровень жыцця.

Стварэнне ўмоў для рэалізацыі гэтага жадання абавязкова стане адным з ключавых пытанняў на Усебеларускім сходзе. Які будзе выбраны шлях далейшага развіцця — пакажа час, а сёння я магу толькі акрэсліць пазіцыю, агульную для ўсіх кіраўнікоў буйных вытворчых прадпрыемстваў. Каб наша прадукцыя была канкурэнтаздольнай, яна павінна стаць значна больш таннай. Дзейсны шлях для гэтага — скарачэнне вытворчых выдаткаў, якія сёння ляжаць цяжкім грузам на рэальным сектары эканомікі. Зразумела, выдаткі перанакіроўваюцца на рэалізацыю ў тым ліку і дзяржаўных сацыяльных праграм, аднак сёння надышоў час зрабіць галоўным прыярытэтам усебаковае стымуляванне айчынных вытворцаў. Калі заводы, фабрыкі незалежна ад іх формы ўласнасці зноў пачнуць працаваць на поўную магутнасць, а выпускаемы тавар атрымаецца запатрабаваным, прычым найперш на замежных рынках, Беларусь здолее пераадолець усе цяжкасці.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость