Слова — дэлегатам. Дзмітрый Раманоўскі

Слова — дэлегатам. Дзмітрый Раманоўскі

Романовский Дмитрий Владимирович

Дзмітрый РАМАНОЎСКI,

старшы прыёмшчык цягнікоў

станцыі Асіповічы:

— Стала нечаканым, але вельмі прыемным рашэнне аб выбранні мяне дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу. Адначасова адчуваю вялікую адказнасць: трэба ж прыстойна прадставіць свой раён.

Гэта вельмі значнае мерапрыемства — будуць прымацца важныя перспектыўныя рашэнні на бліжэйшую пяцігодку. У чым асабіста для мяне значнасць гэтага сходу? Па-першае, унікальная магчымасць з першых вуснаў пачуць, што чакае краіну ў бліжэйшай будучыні і на што канкрэтна накіраваць нашы намаганні. Па-другое, неабходна потым расказаць калектыву аб удзеле ў такім сур’ёзным форуме, адказаць на шматлікія пытанні. А яшчэ асаблівы гонар выклікае тое, што кіраўніцтву краіны важна меркаванне не толькі чыноўнікаў, але і простых працаўнікоў.

Усе мы марым, каб дзяржава працвітала і развівалася. Як і большасць жыхароў, цікаўлюся рознымі бакамі яе развіцця. Усе ж галіны важныя: прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя, транспарт…

Наша краіна мае сацыяльна арыентаваную накіраванасць, а таму чакаем у будучым, каб кожны беларус, і асіпаўчанін у прыватнасці, мог атрымаць і нармальную работу, і меў за працу дастойную зарплату. Хвалюе будучыня дзяцей, моладзі. Добра, каб больш даступным стала арэнднае жыллё на першы час, пакуль малады спецыяліст зможа стаць на ногі і набыць уласную жылплошчу.

Калі казаць пра наша прадпрыемства, то хочацца, каб было больш работы: чым больш грузаў перавязём, тым лепш будзем жыць. Пакуль жа асноўны даход маем ад транзітных грузаперавозак. Мару аб мадэрнізацыі на чыгунцы, набыцці новага, эканамічнага ў плане расходу паліва рухомага саставу, паляпшэнні якасці пасажыраперавозак. За чыгуначным транспартам — будучыня, ён самы масавы і танны, мае вялікія магчымасці і перавагу перад астатнімі відамі, бо састаў можа перавезці больш за 6 тысяч тон грузу.

На будучым форуме абмяркуюць розныя пытанні, і, упэўнены, асноўныя задачы і рашэнні будуць канструктыўнымі. А каб дабіцца пастаўленых мэт, трэба толькі добрасумленна працаваць і верыць, што ўсё атрымаецца.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем