Рэсурсакарыстанне ў Асіповічах

Рэсурсакарыстанне ў Асіповічах

Пра выгаду энергаэфектыўнасці

На сёння Пакт мэраў — міжнароднае пагадненне, у межах якога мясцовыя органы ўлады бяруць на сябе добраахвотныя абавязацельствы па павышэнні энергаэфектыўнасці і выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі на сваіх тэрыторыях — ужо падпісалі кіраўнікі больш 6 тысяч гарадоў з розных краін Еўрасаюза і СНД. Сярод іх 10 — беларускія: у верасні да Полацка, Браслава, Ашмян, Ліёзна, Чавус, Рагачова, Навагрудка, Маладзечна і Слуцка далучылася Мар’іна Горка. Відавочнае пытанне “I што нам з гэтага?” мае адказ, але яго цяжка разглядаць у нейкім адназначным аспекце.

 З вопыту свайго і суседскага

Далучэнне нашай краіны да перспектыўнага накірунку міжнароднага экалагічнага руху пачалося з шэрагу пілотных праектаў у галіне энергазберажэння, да аднаго з якіх Асіповіччына мела самае непасрэднае дачыненне. У 2010-2012 гадах “раёнка” рэгулярна інфармавала аб ходзе яго рэалізацыі, выніковы матэрыял — “Рэсурсакарыстанне на Асіповіччыне: час падвядзення вынікаў”.

Атрыманыя за той час вынікі і напрацоўкі былі высока ацэнены экспертамі міжнародных экалагічных арганізацый, аднак да іх шырокага ўкаранення ў рэгіёне справа не дайшла. У 2012-2013 гадах Асіповіччына без асаблівых праблем выконвала прагнозныя паказчыкі па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, таму прычыну індыферэнтнасці зацікаўленых структур зразумець не складана.

Аднак ужо сёлета са скарачэннем спажывання ПЭР па шэрагу аб’ектыўных прычын узніклі складанасці, таму пошук новых падыходаў да гэтай праблемы можа стаць добрым задзелам на будучыню. І, магчыма, уступленне ў той жа Пакт мэраў, удзельнікі якога атрымліваюць доступ да інфармацыйных і фінансавых патокаў, накіроўваемых краінамі Еўрасаюза на вырашэнне пытанняў у галіне рэсурсакарыстання, можа стаць вельмі ўдалым крокам.

Што ж тычыцца “навічка” — Мар’інай Горкі — то раённая адміністрацыя ўзнікшыя перспектывы ацэньвае аптымістычна. Па словах намесніка старшыні Пухавіцкага райвыканкама Марыны Кірыенка, уступленне ў Пакт мэраў пашырае магчымасці пошуку дадатковага фінансавання, паколькі павышае прывабнасць раёна для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Да таго ж, адной з умоў далучэння да міжнароднага руху з’яўляецца выкананне Нацыянальных праграм па энергазберажэнні, і зараз гэта будзе рабіць намнога прасцей, бо існуе дэталёвы план павышэння энергаэфектыўнасці.

Стаім на ўзбочыне?

Названая Марынай Кірыенка праграма дзеянняў мае дакладную назву “План устойлівага энергетычнага развіцця”, і яго распрацоўка з’яўляецца абавязковай умовай для прыняцця рэгіёна ў Пакт мэраў. Стварэнне такога дакумента — справа досыць складаная, бо вынікам яго ажыццяўлення павінна стаць адчувальнае і хуткае — на 20% у перыяд да 2020 года — скарачэнне спажывання энергарэсурсаў, змяншэнне выкідаў вуглякіслага газу і павелічэнне долі атрымліваемай з узнаўляльных крыніц энергіі. Выкананне такога плана без укладання немалых грошай наўрад ці магчыма, аднак і дывідэнды з яго можна атрымаць уражваючыя.

Зараз на Пухавіччыне рэалізуецца шэраг пілотных праектаў, якія дэманструюць нетрадыцыйны падыход да энергетычнай мадэрнізацыі раёна і, як здаецца, могуць быць цікавымі і для нас.

Суседзі, напрыклад, пашырылі спіс мясцовых відаў паліва звычайнай саломай. Гэты пабочны прадукт нарыхтоўкі зерня каштуе досыць танна, шырока распаўсюджаны і не ўтварае шкодных выкідаў пры спальванні. Адзіным недахопам узгаданага віду МВП можна лічыць адносна высокі кошт катлоў, якія працуюць на саломе, аднак укладанні ў іх набыццё акупляюцца хутка — прыблізна за год.

Другі нестандартны ход — укараненне новага камп’-ютарнага абсталявання — нэттопаў. Гэта звышкампактныя сістэмныя блокі. Каштуюць яны прыблізна столькі ж, як звычайны “сістэмнік” роўнай магутнасці, аднак займаюць вельмі мала месца і спажываюць у 10 разоў менш электрычнасці, чым традыцыйныя аналагі. Да таго ж, нэттопы выпускаюцца ў Беларусі (фірма “Ці-біс”), таму адносяцца да імпартазамяшчаючай прадукцыі. Што ж тычыцца іх энергаэфектыўнасці, то за год кожны нэттоп эканоміць на спажыванні электрычнасці да 50 долараў ЗША!

Праблему забеспячэння гарачай вадой дамоў, падключэнне якіх да сістэмы цэнтральнага ацяплення эканамічна немэтазгодна, у Мар’інай Горцы спрабуюць вырашыць з дапамогай сонечных калектараў. Дарэчы, такая ўстаноўка ёсць і ў нашым горадзе — забяспечвае гарачай вадой офіс стралковай каманды на чыгуначнай станцыі Асіповічы.

Дзеля некаторых больш складаных мерапрыемстваў — будаўніцтва міні-ЦЭЦ на гарадскім палігоне ЦБА і біягазавых комплексаў, якія павінны не толькі выпрацоўваць энергію з адыходаў, але і скарачаць у цэлым антрапагенны ціск на прыроду — зараз распрацоўваецца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне. Гэта адзін з важных этапаў распрацоўкі бізнес-планаў, пад якія цалкам рэальна атрымаць прамыя замежныя інвестыцыі з фондаў, што фінансуюць удзельнікаў міжнароднага экалагічнага руху рэгіёнаў.

Прынамсі, аб памерах фінансавых патокаў, на якія могуць разлічваць беларускія рэгіёны, даюць красамоўнае ўяўленне Браслаў і Чавусы. Гэтыя ўдзельнікі Пакта мэраў сёлета выйгралі конкурсы праектаў у галіне энергаэфектыўнасці на сумы ў 1,06 і 0,62 мільёна долараў ЗША адпаведна. Для параўнання: за студзень-верасень прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку Асіповіцкага раёна склалі 11,8 мільёна “зялёных”…

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем