Размова па сутнасці ў Асіповіцкім раёне

Размова па сутнасці ў Асіповіцкім раёне

У мінулую пятніцу ў будынку Ялізаўскага сельскага Савета прыём грамадзян і “прамую лінію” праводзіў пракурор вобласці Аляксандр Чадзюк, і падзея не прайшла незаўважна для землякоў: былі як тэлефанаваўшыя, так і тыя, хто прыйшоў на сустрэчу асабіста.

razgovor po syschestvy

Адбылося ў гэты дзень і пасяджэнне савета прафілактыкі. Дарэчы, такое мерапрыемства тут праводзіцца штомесяц, але прысутнасць на ім двух пракурораў — абласнога і асіповіцкага, начальнікаў раённых аддзела ўнутраных спраў і надзвычайных сітуацый і іншых пасадавых асоб надало прафілактычнай сустрэчы новы статус. Запрошаных было 13 чалавек. Аб’ядноўвае гэтых мясцовых жыхароў злоўжыванне спіртнымі напоямі. А вось жыццёвая каляіна, якая прывяла да “зялёнага змія”, у кожнага свая. Найбольш крыўдна, што гэта якраз людзі самага працаздольнага ўзросту — 30-40-гадовыя. Праўда, рабіць яны не вельмі імкнуцца — такі “нецікавы” занятак іх зусім не прыцягвае. Да слова, на ўліку ў раённым наркалагічным кабінеце знаходзіцца 88 ялізаўчан: 64 мужчыны і 24 жанчыны…

Асабліва ўразіла каларытная жанчына з ліку абавязаных асоб, якіх у рабочым пасёлку 11 чалавек. Калі назвала свой узрост, у кожнага з прысутных на твары можна было заўважыць здзіўленне: на выгляд ёй можна лёгка прыплюсаваць гадоў дзясятак. Хаця — чаго здзіўляцца: хіба гарэлка ўпрыгожвае хоць аднаго? Бацькоўскіх правоў яе пазбавілі даўно, аднак зараз не той час, каб гэтая мера вельмі развязвала рукі: трэба выплачваць дзяржаве адпаведную суму на ўтрыманне народжаных дзяцей. У справядлівасці гэтага сумнявацца не даводзіцца, але хаця за жанчынай і значыцца доўг амаль у 100(!) мільёнаў рублёў, шчырай працай яна сябе не нагружае: за мінулы год — 82 прагулы. Пры гэтым яшчэ скардзіцца на маленькую зарплату… Рэзоннае пытанне: адкуль узяцца заробку? I наогул цікава, на працягу якога часу даўжніца збіраецца аддаваць павіннае дзяржаве? “Планую пачаць новае жыццё…”, — падзялілася жанчына. Хочацца верыць, аднак такія словы яна гаварыла розным камісіям ужо нямала разоў. Абяцала, а штосьці змяніць у сваім існаванні не спяшалася. Можа, узбуджаная крымінальная справа дапаможа паскорыць гэты працэс?

Строгая размова была і з мужчынамі. Траіх адправілі на суткі ў ізалятар часовага ўтрымання за паўторнае адміністрацыйнае правапарушэнне — злоўжыванне спіртным. Кожнаму давалася слова і, дэталёва разгле-дзеўшы сітуацыю, прапаноўваўся варыянт рашэння праблемы. Камусьці варта паспрабаваць працаўладкавацца ў райцэнтры, другому на карысць можа пайсці работа ў бліжэйшым сельгаспрадпрыемстве. Кіраўніцтва філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, напрыклад, ідзе ў такім выпадку насустрач: абы ў чалавека было жаданне працаваць. Некаторыя самі разумеюць, што корань зла бярэ пачатак у алкагалізме і перш-наперш трэба пазбавіцца ад залежнасці, а тады ўжо і жыццё пачне наладжвацца.

Вынікі сустрэчы падвёў Аляксандр Уладзіміравіч, які адзначыў, што службам раёна — сельсавету, міліцыі, наркалагічнаму кабінету райпаліклінікі, арганізацыям — трэба больш цесна ўзаемадзейнічаць і аб’ядноўваць свае намаганні, каб утрымаць чалавека на правільным шляху. У першую чаргу не караць, а спрабаваць дапамагчы. Калі ж патрабуецца, то прымаць жорсткія меры. Галоўнае, каб работа вяла да станоўчага выніку.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем