Рамонт тычыцца кожнага

Рамонт тычыцца кожнага

У той надвячорак дзверы ў першым пад’ездзе дома № 24 па вуліцы Сацыялістычнай былі ветліва расчынены, на ганку загадзя пачалі гуртавацца жыхары, — спачатку пенсіянеры, пазней падцягваліся тыя, хто скончыў рабочы дзень. Прычыну збору тлумачыла паперка на дзвярах з паведамленнем: адбудзецца сход жыльцоў наконт рамонту пад’езда. Першы раз прадстаўнікі ДУКВП «Райсэрвіс» сустракаліся з жыхарамі ў маі, і вось — другі сход.

Начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Надзею Дарашук сустрэлі пытаннямі-ўшчуваннямі: «Чаму павінны плаціць за рамонт?», «Хто за нас рашае, якія работы будуць выконвацца?» і г.д. На іх прагучалі абгрунтаваныя адказы з нагаданнем, што правядзенне рамонту за сродкі жыхароў не прыдумка мясцовых камунальнікаў, а патрабаванне часу, зафіксаванае ў пастанове Міністэрства ЖКГ.

ремонт подъездов

Пакуль жанчыны выказвалі незадаволенасць, жыхары-мужчыны падышлі да вырашэння пытання з больш канструктыўнага боку: «Рамонт неабходны адназначна, але дазвольце азнаёміцца з каштарысам», «Колькі зацягне ўвесь аб’ём работ? Зараз раздзелім на колькасць кватэр», «А ці нельга заадно прыбраць у шчыткі скруткі правадоў, што вісяць на лесвічнай пляцоўцы?»

Надзея Віктараўна стрымана давала тлумачэнні.

У людзей, якія з экранаў тэлебачання бачаць зашмат негатыву, нярэдка фарміруюцца прадузятыя адносіны да таго, што адбываецца навокал, яны схільныя ва ўсім новым бачыць ашуканства, таму праца з людзьмі — не з лёгкіх. Патрабуюцца цярпенне, прафесіяналізм і добразычлівыя адносіны да ўсіх — няпроста ж растлумачыць, што прыгажосць і камфорт каштуюць грошай…

[tip]Бягучы рамонт — жыллёва-камунальная паслуга, якая ажыццяўляецца за лік сродкаў спажыўцоў, у адпаведнасці з пералікам відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду. Крыніца фінансавання — сродкі ад унясення ўласнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў і членамі арганізацый забудоўшчыкаў платы за бягучы рамонт згодна з пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 4 чэрвеня 2014 г. № 12 «Аб устанаўленні пералікаў відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду і парадку пакрыцця фактычных затрат на бягучы рамонт жыллёвага фонду».[/tip]

З удзелам жыльцоў сёлета ўжо адрамантаваны не адзін дзясятак пад’ездаў. У 11 рамонт зроблены цалкам, у астатніх — часткова. Справа ў тым, што на агульным сходзе рашаецца, якія работы будуць праведзены, у некаторых выпадках рамантуюцца толькі ўчасткі, дзе больш папсаваныя сцены, столь ці падлога, часцей гэта датычыць першых-другіх паверхаў, на астатніх робіцца выбарачны рамонт.

Жыхары могуць і самі паднавіць свае лесвічныя пляцоўкі, калі згодныя на гэта. Па такім шляху пайшлі, напрыклад, карыстальнікі некаторых пад’ездаў на вуліцах Сумчанкі, 53, Рабоча-Сялян-скай, 9, Сташкевіча, 34, Кірава, 4. А на Дзяржынскага, 68 у рамонце часткова прымалі ўдзел  самі жыхары, астатнія работы вяліся работнікамі «Райсэрвіса». Ніхто не забараняе за-прасіць будаўнікоў іншай арганізацыі, каб правесці неабходныя работы. Словам, розныя варыянты маюць права на існаванне, але без удзелу непасрэдна жыльцоў не абыс-ціся. Таму ўсім трэба быць гатовымі да абмеркавання тэмы фінансавання выкананых работ.

Арганізацыя рамонту праводзіцца па наступнай схеме: камісія “Райсэрвіса” праводзіць агляд, складае дэфектны акт з указаннем відаў і аб’ёмаў рамонтных работ. Рыхтуецца каштарыс. Да пачатку рамонту жыльцам даводзіцца інфармацыя аб тэрмінах правядзення, асноўных відах работ, агульным арыенціровачным кошце і суме, якая неабходная для пакрыцця за-трат з 1 м2 агульнай пло-шчы жылых памяшканняў, што займае спажывец. Праводзіцца сход, на якім вызначаецца пералік і якасць матэрыялаў, узгадняецца колеравае рашэнне, выбіраецца ўпаўнаважаная асоба і прапаноўваецца заключыць дагавор на бягучы рамонт.

Між іншым, самі жыхары часта нядбайна ставяцца да захавання месцаў агульнага карыстання ў прыстойным выгля-дзе. Не паспела, напры-клад, высахнуць фарба ў адным з пад’ездаў дома на Сумчанкі, 49, як ужо вымазалі сцены, падрапалі тынкоўку. I ніхто не задумваўся аб тым, што час-тата рамонтаў залежыць ад адносін да агульнай — па сутнасці, уласнай для кожнага — тэрыторыі.

Згодна з новымі нарматыўнымі дакументамі, план рамонту жылога фонду на наступны год будзе складзены да 1 лютага і размешчаны на сайце ДУКВП «Райсэрвіс». Таму лепш дачасна азнаёміцца са спісам дамоў, якія будуць «абнаўляцца», і, калі ваш трапіць у гэты пералік — падрыхтавацца загадзя. Усе пытанні можна абмеркаваць па тэлефоне 23-7-24.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость