Рамонт тычыцца кожнага

Рамонт тычыцца кожнага

У той надвячорак дзверы ў першым пад’ездзе дома № 24 па вуліцы Сацыялістычнай былі ветліва расчынены, на ганку загадзя пачалі гуртавацца жыхары, — спачатку пенсіянеры, пазней падцягваліся тыя, хто скончыў рабочы дзень. Прычыну збору тлумачыла паперка на дзвярах з паведамленнем: адбудзецца сход жыльцоў наконт рамонту пад’езда. Першы раз прадстаўнікі ДУКВП “Райсэрвіс” сустракаліся з жыхарамі ў маі, і вось — другі сход.

Начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Надзею Дарашук сустрэлі пытаннямі-ўшчуваннямі: “Чаму павінны плаціць за рамонт?”, “Хто за нас рашае, якія работы будуць выконвацца?” і г.д. На іх прагучалі абгрунтаваныя адказы з нагаданнем, што правядзенне рамонту за сродкі жыхароў не прыдумка мясцовых камунальнікаў, а патрабаванне часу, зафіксаванае ў пастанове Міністэрства ЖКГ.

ремонт подъездов

Пакуль жанчыны выказвалі незадаволенасць, жыхары-мужчыны падышлі да вырашэння пытання з больш канструктыўнага боку: “Рамонт неабходны адназначна, але дазвольце азнаёміцца з каштарысам”, “Колькі зацягне ўвесь аб’ём работ? Зараз раздзелім на колькасць кватэр”, “А ці нельга заадно прыбраць у шчыткі скруткі правадоў, што вісяць на лесвічнай пляцоўцы?”

Надзея Віктараўна стрымана давала тлумачэнні.

У людзей, якія з экранаў тэлебачання бачаць зашмат негатыву, нярэдка фарміруюцца прадузятыя адносіны да таго, што адбываецца навокал, яны схільныя ва ўсім новым бачыць ашуканства, таму праца з людзьмі — не з лёгкіх. Патрабуюцца цярпенне, прафесіяналізм і добразычлівыя адносіны да ўсіх — няпроста ж растлумачыць, што прыгажосць і камфорт каштуюць грошай…

[tip]Бягучы рамонт — жыллёва-камунальная паслуга, якая ажыццяўляецца за лік сродкаў спажыўцоў, у адпаведнасці з пералікам відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду. Крыніца фінансавання — сродкі ад унясення ўласнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў і членамі арганізацый забудоўшчыкаў платы за бягучы рамонт згодна з пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 4 чэрвеня 2014 г. № 12 “Аб устанаўленні пералікаў відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду і парадку пакрыцця фактычных затрат на бягучы рамонт жыллёвага фонду”.[/tip]

З удзелам жыльцоў сёлета ўжо адрамантаваны не адзін дзясятак пад’ездаў. У 11 рамонт зроблены цалкам, у астатніх — часткова. Справа ў тым, што на агульным сходзе рашаецца, якія работы будуць праведзены, у некаторых выпадках рамантуюцца толькі ўчасткі, дзе больш папсаваныя сцены, столь ці падлога, часцей гэта датычыць першых-другіх паверхаў, на астатніх робіцца выбарачны рамонт.

Жыхары могуць і самі паднавіць свае лесвічныя пляцоўкі, калі згодныя на гэта. Па такім шляху пайшлі, напрыклад, карыстальнікі некаторых пад’ездаў на вуліцах Сумчанкі, 53, Рабоча-Сялян-скай, 9, Сташкевіча, 34, Кірава, 4. А на Дзяржынскага, 68 у рамонце часткова прымалі ўдзел  самі жыхары, астатнія работы вяліся работнікамі “Райсэрвіса”. Ніхто не забараняе за-прасіць будаўнікоў іншай арганізацыі, каб правесці неабходныя работы. Словам, розныя варыянты маюць права на існаванне, але без удзелу непасрэдна жыльцоў не абыс-ціся. Таму ўсім трэба быць гатовымі да абмеркавання тэмы фінансавання выкананых работ.

Арганізацыя рамонту праводзіцца па наступнай схеме: камісія “Райсэрвіса” праводзіць агляд, складае дэфектны акт з указаннем відаў і аб’ёмаў рамонтных работ. Рыхтуецца каштарыс. Да пачатку рамонту жыльцам даводзіцца інфармацыя аб тэрмінах правядзення, асноўных відах работ, агульным арыенціровачным кошце і суме, якая неабходная для пакрыцця за-трат з 1 м2 агульнай пло-шчы жылых памяшканняў, што займае спажывец. Праводзіцца сход, на якім вызначаецца пералік і якасць матэрыялаў, узгадняецца колеравае рашэнне, выбіраецца ўпаўнаважаная асоба і прапаноўваецца заключыць дагавор на бягучы рамонт.

Між іншым, самі жыхары часта нядбайна ставяцца да захавання месцаў агульнага карыстання ў прыстойным выгля-дзе. Не паспела, напры-клад, высахнуць фарба ў адным з пад’ездаў дома на Сумчанкі, 49, як ужо вымазалі сцены, падрапалі тынкоўку. I ніхто не задумваўся аб тым, што час-тата рамонтаў залежыць ад адносін да агульнай — па сутнасці, уласнай для кожнага — тэрыторыі.

Згодна з новымі нарматыўнымі дакументамі, план рамонту жылога фонду на наступны год будзе складзены да 1 лютага і размешчаны на сайце ДУКВП “Райсэрвіс”. Таму лепш дачасна азнаёміцца са спісам дамоў, якія будуць “абнаўляцца”, і, калі ваш трапіць у гэты пералік — падрыхтавацца загадзя. Усе пытанні можна абмеркаваць па тэлефоне 23-7-24.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем