Пытанням бяспекі — увага і кантроль

Пытанням бяспекі — увага і кантроль

У Сусветны дзень аховы працы на базе мясцовага доследнага лясгаса адбылося выязное пасяджэнне абласной камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці.

У ім прынялі ўдзел намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці. Перад пачаткам мерапрыемства госці наведалі лясніцтва і дрэваапрацоўчы цэх у Ліпені, пабывалі таксама і на “лясгасаўскім” аб’екце аграэкатурызму — Доме паляўнічага. Падчас экскурсіі з вуснаў старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка, кіраўніка лясгаса Мікалая Раўбеля і намесніка дырэктара Аркадзія Новікава была агучана інфармацыя аб учарашнім і сённяшнім днях прадпрыемства, гісторыі і сучаснасці Асіповіччыны.

Само пасяджэнне, якое вёў начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафзахворваемасці пры Магілёўскім аблвыканкаме Сяргей Жыгуноў (на здымку злева), распачалося з дэманстрацыі відэафільма пра стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы ў арганізацыях лясной гаспадаркі ў вобласці. Затым ішла гаворка пра вынікі месячніка ў арганізацыях лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, а таксама пра ход выканання лютаўскага пратакола абласной камісіі і комплекс мер па папярэджванні гібелі людзей, умацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны ў арганізацыях вобласці.

Напрыканцы адбылося ўзнагароджванне пераможцаў штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2016 год, у ліку якіх і наш лясгас  (гл. № 33 “АК” ад 28.04.2017 г.).

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем