Продукция Осиповичских сыроделов как всегда на высоте

Продукция Осиповичских сыроделов как всегда на высоте

У сырным каралеўстве

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Сёння сыр можна лічыць адным з прадуктаў паўсядзённага спажывання большасці жыхароў нашай краіны. З ім гатуюць усё: курыцу, бульбу, макароны, памідоры, суп, пірагі, салаты — можна пералічваць бясконца. І вельмі прыемна, што значная доля запатрабаванай прадукцыі вырабляецца на мясцовым прадпрыемстве, а яго стварэннем займаюцца нашы родныя, знаёмыя, суседзі.

Пацікавіліся поспехамі філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. І парадаваліся разам з вытворцамі. А нагода для радасці і гонару ёсць. Мяркуйце самі. Сёння філіял выпускае каля 50 найменняў смачнага і карыснага прадукту. Штомесяц выдаюць 300 т паўцвёрдых сыроў, каля 20 т мяккіх і да 200 т сыркоў глазураваных. Даволі ўнушальны аб’ём!

У канцы мінулага года пачалі выпускаць два новыя віды сыроў: “Моzzarella” і “Буррата”. Сёлета на прылаўках з’явіліся паўцвёрдыя сыры “Корона Артура”, “Барон Мюнхгаузен”, “Печать Кардинала” и “Parmeciano Cezare”. Выпуск той ці іншай прадукцыі абумоўлены, у першую чаргу, выбарам патэнцыяльных пакупнікоў, пастаянна вядзецца маніторынг попыту насельніцтва ў сырах з рознымі спажывецкімі характары-стыкамі. Выпускаюць тое, у чым упэўнены: прадукт спадабаецца. Аб слушнасці разлікаў сведчаць і ўзнагароды. У конкурсе “Лепшая прадукцыя года-2021” ААТ “Бабушкина крынка” — упраўляючая кампанія холдынгу “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” стала ўладальнікам Гран-пры за стабільную якасць, а 22 малочныя прадукты ўдастоены дыпломаў пераможцаў. Сярод іх нашы “Весёлые внучата” з какосавай стружкай і напаўняльнікам “мак-разынкі-бісквіт”, а таксама сыр мяккі “Моzzarella” і сычужныя “Лангре”, “Черный Графъ”.

Днямі на 27-й Міжнароднай спецыялізаванай оптавай выставе-кірмашы “Продэкспо-2021” адбылося ўзнагароджанне лепшых прадпрыемстваў. Асіповіцкі сыр “Буррата” атрымаў гран-пры, а глазураваныя сыркі — перамогу ў сваёй намінацыі.

Цэлы калейдаскоп узнагарод прывезлі асіпаўчане і з Міжнароднага конкурсу “Лепшы прадукт-2021”.

Спецыялісты філіяла працуюць над удасканальваннем вытворчых тэхналогій і рэцэптуры, а яшчэ робяць усё для таго, каб ісці ў нагу з часам. Напрыклад, набылі спецыяльнае абсталяванне для нанясення на кожную ўпакоўку QR-кодаў і ўкаранілі сістэму аўтэнтыфікацыі, што абараняе прадукцыю ад фальсіфікацыі. А яшчэ на прадпрыемстве ўстанавілі новую сістэму кандыцыяніравання паветра, што палепшыла ўмовы працы калектыва.

Дарэчы, часопіс “ПРОДУКТ.BY” вырашыў паказаць, хто стаіць за поспехамі беларускай малочнай галіны, і ў рамках VII экспартнага форума “Беларусь малочная” арганізаваў конкурс “Большие звезды млечного пути”. У ліку 15 яго пераможцаў аказалася і намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Святлана Грэчная. Усе яны   атрымалі дыпломы і фотасесію, якая рэкламавала вырабляемую прадукцыю. Сімвалічна, што Святлана Пятроўна з упакоўкамі сыроў асіповіцкай вытворчасці размясцілася на крыле самалёта. Прадукцыя асіповіцкіх сыраробаў, насамрэч, разлятаецца ў розныя кропкі планеты і ўсюды карыстаецца попытам.

* * *

Віталій і Уладзіслаў Каваленкі вельмі цэняць пастаянства. Ва ўсім: рабоце, адносінах, перавагах, месцы пражывання… У Асіповіцкім філіяле ААТ “Бабушкина крынка” яны карыстаюцца заслужанай павагай за гэтыя якасці. А яшчэ — за высокі прафесіяналізм.

Уладзіслаў працуе сырасолам. Яго работа — толькі адзін з этапаў у доўгім ланцужку працэсу ператварэння малака ў зусім іншы прадукт.

У кожны з 10 кантэйнераў з расолам змяшчаюць па 2 тоны сыру. Яны знаходзяцца ў салёнай вадзе ад 36 да 72 гадзін (у залежнасці ад віду). Калі сыходзіць адведзены час, сырасол выкладае галоўкі на спецыяльныя стэлажы, а потым адпраўляе іх на абсушку. А ўжо пазбавіўшыся злішкаў вадкасці, сыр паступае ў вакуумную ўстаноўку. Там ад брата эстафету пераймае Віталій, які працуе машыністам вакуумна-упаковачнай машыны. Ён накіроўвае атрыманы прадукт у камеру выспявання на 35-90 сутак, а ўжо потым сыр запакоў-ваецца ў карабы і накіроўваецца ў камеру гатовай прадукцыі.

Браты Каваленкі — не толькі сырадзелы. Яны блізняты, добрыя таварышы і любячыя ўнукі. Дарэчы, іх бабуля Таісія Яраславаўна Каваленка — старэйшы жыхар Асіповіччыны: летам ёй споўніўся 101 год.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем