Приходить на могилы родных и близких — традиция, которой придерживается много белорусов

Приходить на могилы родных и близких — традиция, которой придерживается много белорусов

Каб не было сорамна перад продкамі…

Многія прыходзяць на могілкі не толькі падчас вызначаных для гэтага дзён, але і ў іншую пару, каб памянуць адышоўшага ў нябыт чалавека, навесці парадак. Большасць з нас з апошнім спраўляецца цывілізавана. Аднак знаходзяцца і такія, хто лічыць неабходным падчысціць магілы сваіх блізкіх, згробшы смецце на свабодныя месцы ці нават на закінутыя суседнія пахаванні. А калі і выносяць яго за агароджу, дык недалёка ад уваходу кідаюць.

Зараз шмат гаворыцца пра вялікую шкоду прыродзе ад штучных кветак і вянкоў, але ў сілу звычкі пакуль адмовіцца ад іх немагчыма. Таму неабходна старую непатрэбную “хімію” хаця б складваць у асобны кантэйнер для далейшай утылізацыі. Такія адходы, як і помнікі, агароджы, рэшткі надмагілляў, можна ўбачыць дзе заўгодна. А вось некаторыя, занадта старанныя і законапаслухмяныя, загрувашчваюць кантэйнеры для смецця сасновымі іголкамі, шышкамі, сухім лісцем, травой — тым, што сама прырода можа хутка і лёгка перапрацаваць.

На кожных могілках ёсць месца, дзе змешчаны зацверджаныя выканкамамі правілы паводзін. Звычайна гэта аддрукаваныя аркушы паперы, пакладзеныя ў цэлафанавы файл. Не кожны без акуляраў можа прачытаць напісанае там, ды і літары з часам блякнуць. Каб інфармацыя даходзіла да наведвальнікаў, лепш было б паставіць прыгожа і выразна аформлены інфармацыйны шчыт. Тут важнае значэнне набывае ў тым ліку і ініцыятыва саміх насельнікаў. Як прыклад, нядаўна на Дараганаўскім (Птушыцкім) пагосце з’явіўся такі стэнд. На ім можна знайсці інфармацыю, што адпавядае запытам людзей: чытаемая, даступная, са схемай размяшчэння пахаванняў. Падрыхтаваў яго на беларускай мове і ўстанавіў на месцы прызначэння вядомы ў аграгарадку арганізатар і выканаўца многіх ініцыятыў, неабыякавы да паляпшэння жыцця малой радзімы старшыня райарганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Сямён Бародзіч. Фінансава дапамог ажыццявіць праект (як, дарэчы, і іншыя) аднавясковец Валерый Цалуйка, для якога Дараганава таксама не проста кропка на геаграфічнай карце…

Хацелася б, каб надалей усе наведвальнікі могілак строга прытрымліваліся ўстаноўленых правіл і норм паводзін. Каб нам не было сорамна перад продкамі.

Мікалай ТАМАШОЎ.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем