Прафесійны празднік адзначае сёння калектыў “Асіповіцкага краю”

Прафесійны празднік адзначае сёння калектыў “Асіповіцкага краю”

лого АК 2

5 мая — Дзень друку, і для калектыву “Асіповіцкага краю” гэта яшчэ і чарговы рубеж, і каб азірнуцца назад і прааналізаваць зробленае, і паглядзець наперад, імкнучыся ўнесці штосьці новае ў працэс стварэння газетных нумароў, палепшыць змест матэрыялаў.

Як жа людзі ставяцца да выдання, якое сёлета сустрэне сваё 85-годдзе?

Дзмітрый Ткачоў, намеснік дырэктара ЗЖБК:

— “Асіповіцкі край” — люстэрка нашага раёна. Газета забяспечвае дакладнай інфармацыяй пра падзеі ў краіне і раёне, а матэрыялы пад рубрыкай “Коратка аб розным”, інтэрв’ю з кіраўнікамі розных службаў і іншыя дапамагаюць атрымаць карысную інфармацыю з розных абласцей жыцця, неабходную для практычнага прымянення.

Алена Надзеявец, першы сакратар райкама БРСМ:

— Кожны знаходзіць у газеце што-небудзь патрэбнае, у тым ліку навіны і матэрыялы са сферы сваёй прафесійнай дзейнасці. Прыемна, што на старонках “АК” рэгулярна адлюстроўваецца работа нашай раённай арганізацыі, асноўныя накірункі маладзёжнай палітыкі, друкуюцца матэрыялы маладых людзей, допісы юных аўтараў. Гэта выклікае інтарэс юнакоў і дзяўчат да выдання, а значыць, яно набывае чытачоў на перспектыву.

Ларыса Баразна, дырэктар ДШМ № 1 г. Асіповічы:

— Няма ніводнай тэмы, якая б ні была адлюстравана журналістамі: пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, захаванне духоўнай спадчыны, маральна-духоўнае развіццё чалавека і г.д. Яшчэ падабаецца сайт “раёнкі”: добра аформлены, шмат цікавай інфармацыі. Пры неабходнасці можна набыць і электронную версію газеты.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем