Павіншавалі работнікаў асіповіцкага райспажыўтаварыства

Напярэдадні прафесійнага свята работнікі раённага спажывецкага таварыства сабраліся ў Дома культуры чыгуначні-каў на ўрачыстае мерапрыемства, дзе іх і павіншавалі намеснікі старшыні райвыканкама і праўлення аблспажыўсаюза Уладзімір Дзявойна і Аляксандр Уткін, кіраўнік райста Алена Савіцкая. Не засталіся ўбаку ад добрых слоў у адрас дзелавых партнёраў начальнікі філіялаў ААТ “Белаграпрамбанк” і “Бабушкина крынка” Уладзімір Янкоўскі і Таццяна Жорава.

Многія руплівыя “імяніннікі” за самаадданую працу атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Напрыклад, прадавец аўталаўкі Наталля Антошына і прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна № 2 пасёлка Ялізава Алена Хіцун былі адзначаны Граматай і Падзячным лістом аблспажыўсаюза, прадаўцы з выкананнем абавязкаў загадчыкаў магазіна в/ч Лапічы Лілія Дударонак (на здымку) і в. Ясень Ніна Мірончык, вадзіцель аўтакалоны Аляксандр Шамак — Падзячным лістом і Ганаровымі граматамі райвыканкама.

Шэраг работнікаў галіны атрымалі ўзнагароды райспажыўтаварыства, не забыліся і пра ветэранаў нашай спажыўкааперацыі — Аляксандра Бахановіча, Таццяну Купрэйчык, Галіну Давідовіч, Людмілу Скіндзер, Марыю Герасімовіч.

Не абышлося, натуральна, і без добрых песень, якія дарылі віноўнікам урачыстасцей самадзейныя артысты раёна.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость