Паважаныя чытачы!

Паважаныя чытачы!

Мабыць, далёка не кожны зверне ўвагу на дату, якая стаіць у лагатыпе раёнкі: “Заснавана 10 чэрвеня 1931 года”. Так, менавіта сёння ў нашага выдання дзень нараджэння. І ўзрост даволі салідны — 91 год.

“Калгасная праўда”, “За Советскую Родину”, “Калгасная праца”, “Запаветы Леніна”, а зараз “Асіповіцкі край” — так называлася наша газета ў розныя перыяды свайго існавання. Але якую б назву ні мела выданне, нязменным застаецца галоўнае: несці землякам свежыя навіны, шырока асвятляць шматграннае жыццё ў першую чаргу свайго раёна. І што б ні здарылася, чарговы нумар павінен выйсці, трапіць да падпісчыка.

Змяняецца час — змяняюцца ўмовы працы журналістаў і паліграфістаў. Здаецца, не так даўно мы маглі і ноччу заставацца на рабочым месцы, каб звярстаць газету, вычытаць яе, аддаць друкарам. Быў і ручны набор. Яму на змену прыйшлі лінатыпы. Высокі друк быў заменены на афсетны. У рэдакцыі і ручкі, і пішучыя машынкі замянілі камп’ютары. Не цягаем больш плёнкі з адбіткамі новых нумароў у Бабруйскую друкарню — электронная пошта дазваляе за лічаныя хвіліны “скінуць” макет чарговага нумара газеты ў Магілёў.

З цягам часу раёнка стала мець значна больш старонак, мянялася і яе аблічча. І няма сумнення: газета будзе і надалей удасканальваць як падачу матэрыялаў, так і іх мастацкае афармленне.

91 год не юбілей. Проста варта нагадаць пра гэты дзень. Як і пра тое, што зараз ідзе падпіска на другое паўгоддзе 2022 года. І калі вы жадаеце быць у курсе ўсіх мясцовых падзей, ведаць, чым жывуць нашы працоўныя калектывы, што цікавага адбываецца ў горадзе і раёне, вам не абысціся без раёнкі.

Часам, праўда, узнікаюць нараканні: маўляў, дарагавата гэта — 9 рублёў 50 капеек на месяц. Аднак калі прааналізаваць падпісныя каталогі, то можна ўбачыць, што гэта абсалютна прымальны кошт.

Раней мясцовае выданне можна было набыць у кіёсках “Магілёўсаюздруку”, аднак з-за фінансавых праблем гэтай арганізацыі далейшае супрацоў-ніцтва, на жаль, стала немагчымым. Таму, улічваючы інтарэсы чытачоў, зараз купіць “АК” можна ў аддзяленнях сувязі. Аднак каб гарантавана хапіла патрэбнага нумара, варта ўсё ж аформіць падпіску: газета сама будзе прыходзіць да кожнага падпісчыка. Тым больш што тэхналогіі зараз дазваляюць выпісваць прэсу праз АРІП, нават не наведваючы   пошту.

Спадзяёмся, паважаныя чытачы, што раёнка і надалей будзе для кожнага з вас надзейным сябрам і дарадчыкам. Заставайцеся з намі!

 

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем