Парламентарый у акрузе

Парламентарый у акрузе

З МАКСІМАЛЬНАЙ КАРЫСЦЮ

пастаралася правесці 24 жніўня на Асіповіччыне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны: напачатку Святлана Шутава прыняла актыўны удзел у рабоце пастаянна дзеючых камісій раённага Савета дэпутатаў, потым правяла прамую тэлефонную лінію з жыхарамі рэгіёна і прыём грамадзян па асабістых пытаннях, а ў другой палове дня наведала асіповіцкі філіял ААТ “Бабушкіна крынка” і раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На пасяджэнні сваіх камісій дэпутаты райсавета разгледзелі пытанні “Аб выкананні бюджэта раёна за 7 месяцаў 2021 года”, “Аб рабоце ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Асіповіцкі край” па асвятленні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва раёна” і “Аб сумеснай рабоце аддзела землекарыстання Асіповіцкага райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў па эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстоўванню зямель”, з якімі адпаведна выступілі намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Казянкова, галоўны рэдактар “раёнкі” Валянціна Корбаль і начальнік аддзела землекарыстання райвыканкама Наталля Мастыка. А парламентарый, пасля ўдакладнення шэрагу момантаў па ўгаданых накірунках, праінфармавала прысутных наконт будзённай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў і сённяшней сацыяльна-палітытычнай абстаноўкі ў краіне, адказала на цікавячыя мясцовых дэпутатаў пытанні.

Што тычыцца прыёму грамадзян і “гарачай” лініі, то людзі, як звычайна, звярталіся да Святланы Аляксандраўны з самым розным — наконт паляпшэння жыллёвых умоў, ільгот ветэранам Міністэрства ўнутраных спраў, набыцця паколатых дроў, магчымасці пабываць з экскурсіяй у Авальнай зале Дома ўрада, перагляду межаў зямельнага ўчастка і інш. Па шэрагу праблемных момантаў землякі атрымалі адказ адразу, па асобных тлумачэнні ім будуць дадзены пасля ўдакладнення.

Пра высокую якасць выпускаемага нашымі масларобамі прадукту вядома даўно і па-за межамі Беларусі, а вось пабачыць на свае вочы, як малако ў яго ператвараецца, удаецца не кожнаму. І кіраўнік асіповіцкага філіяла Дзяніс Ліннік з задавальненнем пазнаёміў парламентарыя з вытворчасцю, падрабязна расказаў Святлане Шутавай і старшыні райсавета дэпутатаў Сяргею Сувееву пра паўсядзённыя справы калектыву і перспектывы. Як і дырэктар райцэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Ірына Вірмаускене, якая паведаміла і аб будзённай працы, і пра немалыя задумкі на будучыню.

…Вядомая ісціна: калі чалавек зацікаўлены ў належным выніку, калі ён стараецца зрабіць што мага лепш, то не займаецца пустой балбатнёй, а рэальна робіць усё магчымае для дасягнення пастаўленай мэты.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем