Осиповичский завод транспортного машиностроения: самый большой и не только

АЗТМ: самы вялікі і не толькі
Дзмітрый САЎРЫЦКІ.
d.savrickiy@gzt-akray.by
Прамысловая прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствамі нашага горада і раёна, даволі разнастайная. Прычым не толькі ў плане асартыменту. Напрыклад, самыя буйныя па габарытах вырабы мясцовай машынабудаўнічай індустрыі — 80-футавыя вагоны-платформы — выпускае ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. Яны маюць даўжыню 25,6 метра, што прыблізна адпавядае вышыні пяціпавярховага дома, важаць 24 тоны, разлічаны на груз масай да 69,5 тоны і яго перавозку з хуткасцю да 120 кіламетраў у гадзіну.
Канечне, завод можа выпускаць і іншыя віды рухомага саставу, аднак на 80-футавыя платформы зараз трымаецца найвышэйшы попыт, так што менавіта на іх выраб накіраваны ўсе рэсурсы і намаганні. Штодзень у сярэднім збіраецца пяць такіх вагонаў, і гэта максімальны тэмп, які прадпрыемства здольна вытрымліваць пры чатырохзменнай рабоце наяўнага тэхналагічнага абсталявання, існуючым узроўні кампетэнцыі персаналу і зладжанай дзейнасці яго структурных падраздзяленняў.
Працяг тэмы чытайце ў №97 «АК» ад 10.12.21 г. (падпіска, продаж у кіёсках «Белсоюзпечати» і на belkiosk.by)