Осиповчане приняли участие в I Республиканском краеведческом форуме

Осиповчане приняли участие в I Республиканском краеведческом форуме

Да новых пошукаў і адкрыццяў

У I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме, што прайшоў нядаўна ў сталіцы, актыўны ўдзел прынялі і нашы землякі. Юрый Клеванец расказаў пра крыжы-энкалпіёны, знойдзеныя на Асіповіччыне, Андрэй Молчан — паселішча Лочын, Неаніла Цыганок пазнаёміла з трылогіяй “Вайна вядомая… і невядомая”, Анжэла Хлус і Валянціна Логвін паведамілі пра пошукавую і даследчую работу Асіповіцкай цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаную 75-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Валянцін Шпак распавёў пра краязнаўцу Уладзіміра Зорына.

— Мерапрыемства сабрала амаль 250 краязнаўцаў з усіх куткоў Беларусі, — падзяліўся ўражаннямі Юрый Клеванец. — Некаторыя раёны былі прадстаўлены адным чалавекам. Наш раён выглядаў у гэтым плане дастойна, бо ён багаты на апантаных людзей, якія любяць і вывучаюць гісторыю малой радзімы. Выступалі ў розных секцыях, пазнаёміліся з выдатнымі людзьмі, завязаліся кантакты, якія дазволяць супрацоўнічаць, быць адзін аднаму карыснымі. Выказана думка, што правядзенне краязнаўчага форуму на рэспубліканскім узроўні стане добрай традыцыяй, прынята рашэнне аб стварэнні Беларускага краязнаўчага таварыства. Спадзяюся, што гэта надасць новыя сілы аматарам роднай гісторыі ў іх цікавай і важнай справе.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем