Обзор детских площадок в Осиповичах

Обзор детских площадок в Осиповичах

А ў нас у двары…

Днямі ў рэдакцыю прыйшоў ліст — рэагаванне на публікацыю “Даганялкі ля магіл”, надрукаваную ў № 39 ад 22 мая.

Аўтар не згодна з пазіцыяй журналіста, які дакарае маладых матуль, што дазволілі дзецям ладзіць гульні каля брацкай магілы. Чытачка знаходзіць нечаканае апраўданне іх паводзін: “Каля магіл, як вядома, самы чысты лес. Можа, матулі пазбягаюць масавага згуртавання людзей? А куды можна пайсці ў нашым горадзе? Адзіная больш-менш прыстасаваная для гэтага пляцоўка знаходзіцца ў парку. Але там шмат дзяцей і бацькоў”. І далей зямлячка скардзіцца на нездавальняючы стан абсталявання на дваровых пляцоўках. Па яе меркаванні, ні адна(!) з іх не адпавядае нормам бяспекі.

Вырашылі прааналізаваць месцы прагулак маленькіх асіпаўчан і забавы, якія ім прапануюцца. А для гэтага наведалі двары і паркі ў розных частках горада.

На вуліцы Абросімава паміж дамамі №№ 15 і 17 гулялі дзве жанчыны з малымі. Горкі, пясочніца, спартыўны рыштунак, лаўкі і іншае абсталяванне ярка пафарбаваны, зламаных прыступак ці адарваных дошак, пра якія піша чытачка, не знайшлі.

Завіталі і ў парк на паўднёвым баку горада. Пацікавіліся ў Кацярыны Палішчук, якая гуляла ў грамадскім месцы з чатырохгадовай Ганначкай і гадавалай Дзіянай, ці дастаткова ў раёне іх пражывання дзіцячага гульнявога абсталявання.

Усім задаволены, — адказала жанчына. — Калі жылі ў густанаселеным раёнена вуліцы Чарняхоўскага, — не было дзе гуляць з дачушкамі, да таго ж ажыўлены рух аўтатранспарту замінаў свабодзе перамяшчэння. На паўднёвым бакудаволі спакойна, у дварах ёсць невялікія пляцоўкі, дзе ахвотна бавяць час мамы з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту, а калінікалі ходзім у парк, дзе ўсім вельмі падабаецца. Асабліва ажыўлена тут з 12 да 14 гадзін і ўвечары.

У двары паміж домам 16 па вуліцы Сумчанкі і аддзелам па адукацыі райвыканкама летась была абсталявана дзіцячая пляцоўка, на якой мы таксама пабывалі. Маладыя матулі, што знаходзіліся там, аднагалосна згадзіліся: новы гульнявы комплекс адпавядае ўзросту і інтарэсам яго наведвальнікаў. Прыходзяць сюды нават дзеці з іншых двароў, якім ужо надакучыла аднастайнасць сваіх пляцовак.

У парку на “баме” заўсёды весела і шматгалосна. Сюды ідуць дзеці ўсіх узроставых катэгорый у суправаджэнні родных. І па сваёй абсталяванасці гэта месца можна лічыць забаўляльным цэнтрам не толькі мікрараёна, але і цэнтральнай часткі горада. Стандартныя пляцоўкі ёсць у многіх дварах, але гэта частка горада будавалася даволі даўно, таму спартыўных снарадаў і гульнявых элементаў засталося значна менш, чым хацелася б. Таму парк, безумоўна, выручае ўсіх.

А вось на “Чарняхоўцы”, якая славіцца вялікай колькасцю шматдзетных сямей, маладыя маці скардзіліся на недахоп месцаў для гульняў юнага насельніцтва.

Ганна Саўко:

У мяне двое дзяцей — 2 гады 8 месяцаў і год і тры месяцы. Тыя, чые рабяты крыху старэйшыя, ходзяць у цэнтр ці ў парк, нам жа пакуль сваім ходам туды дабрацца цяжка. А ў раёне пражывання не хапае на ўсіх арэляў, горак ды пясочніц. Здаецца, пляцоўкі ёсць, але дзяцей у нашых дамах у разы больш. Раней наведвалі гандлёвы цэнтр “Трыа”, дзе былі і батуты, і іншыя забавы, але яго закрылі. Чакаем, калі з’явіцца яшчэ якое-небудзь месца актыўнага адпачынку.

Усе новыя дамы здаюцца з гатовымі пляцоўкамі, але абсталёўваюцца яны часцей па астатковым прынцыпе. Нават будуючы кватэру ў жыллёва-будаўнічых кааператывах, кожны ўласнік хоча затраціць менш сродкаў, а потым, калі заселіцца, пачынае наракаць на недахоп арэляў ды горак.

Але гэта праблема папраўная, лічаць ва УКП ЖКГ. Жыхары любога дома могуць забяспечыць свой двор любым спартыўным і гульнявым абсталяваннем за ўласныя сродкі. Неабходна звярнуцца з калектыўнай заявай у камунальную арганізацыю, якая дапаможа набыць горкі, домікі і іншыя пабудовы ў арганізацыі, што мае адпаведныя сертыфікаты якасці, а таксама ўстановіць увесь рыштунак у двары такім чынам, каб і захаваць стандарты мантажу адпаведных аб’ектаў, і дзецям было зручна, а таксама не пашкодзіць інжынерныя сеткі, што праходзяць праз двор.

На балансе УКП ЖКГ знаходзіцца 78 дзіцячых пляцовак. Работнікі прадпрыемства сочаць за іх знешнім выглядам і станам,  своечасова робяць рамонт, а калі тэрмін службы пабудовы сышоў — дэманціруюць. А вось устанавіць новы домік, трэнажор, турнік ці карусель камунальнікі не маюць магчымасці з-за недахопу фінансавання. Таму калі насельнікі дома хочуць разнастаіць гульні сваіх дзяцей, то павінны крыху раскашэліцца. Жыхары кааператыўных дамоў да гэтага ўжо прызвычаіліся.

Яшчэ адно выйсце, якое па-трабуе ўжо не грошай, а ўласных намаганняў: не дабівацца для кожнага дзіцяці асобнага месца на арэлях або прыватнай лаўкі ў пясочніцы, а пазнаёміць малят з разнастайнасцю рухомых гульняў. Безумоўна, гушкалкі развіваюць вестыбулярны апарат, але намнога больш карысці ад бегу, скачкоў, лажання і іншых рухаў. Мяч, кальцакід, вяртушка, паветраны змей прынясуць прыемныя эмоцыі, лейка дапаможа даглядаць кветкі на клумбе, а крэйда можа развіць выяўленчыя здольнасці. Калі вынесці на двор таз з вадою і дробныя цацкі, пра арэлі малое нават і не ўспомніць. Ці ведае хто з сучасных дзяцей, што такое класікі, скачкі праз скакалку? Але ўсе гэтыя гульні патрабуюць удзелу бацькоў, іх дапамогі. Тэлефон прыйдзецца схаваць у кішэню і запасціся цярпеннем. Але яно таго каштуе.

Адказваючы на пісьмо зямлячкі, на якое спасылаліся ў пачатку, ні на адной з пляцовак, якія мы наведалі, не выявілі небяспечнага абсталявання. Выгляд яго таксама нядрэнны, а таму катэгарычная заява, што адзінае бяспечнае месца ў нашым райцэнтры — каля брацкай магілы, гучыць з доляй знявагі да роднага горада і тых людзей, якія многа гадоў добрасумленна працуюць на яго карысць.

Безумоўна, нельга лічыць цудоўным аснашчэнне месцаў правядзення вольнага часу дзяцей, але ўсе пытанні вырашаемыя. Калі шукаць выйсце, нешта прадпрымаць, уносіць канструктыўныя прапановы і самому прыкладаць намаганні для іх рэалізацыі, а не толькі хаяць работу іншых.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость