О жизни Свислочского сельского исполкома рассказывает Евгения Купреенко

О жизни Свислочского сельского исполкома рассказывает Евгения Купреенко

Парадак — перш за ўсё!

Трэці год узначальвае Свіслацкі выканкам Яўгенія Купрэенка. Эканаміст-менеджар па спецыяльнасці, яна ўмее рацыянальна ўпраўляць эканомікай, вытворчасцю і сацыяльным развіццём асобна ўзятага прадпрыемства. Запас атрыманых ведаў,
а яшчэ вопыт работы ў філіяле “Белшына-агра” і цэнтры гігіены і эпідэміялогіі дапамагаюць наладжваць дзейнасць у сферы мясцовага кіравання і самакіравання.
Асноўным напрамкам работы старшыня лічыць добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а іх у яе падпарадкаванні 14. Дарэчы, тэрыторыя дадзенага сельсавета мае сваю спецыфіку, якая заключаецца ў расцягнутасці вузкай паласой уздоўж ракі Бярэзіны на многія кіламетры (ад Галынкі да Прыцерпы больш за 30 км). Па выніках серыі рэйдаў грамадзянам накіравана 79 прадпісан- няў, юрыдычным асобам — 15.
Зараз пачалася замена і рамонт плоту на цэнтральнай вуліцы Свіслачы, усяго плануецца абнавіць каля тысячы метраў агароджы.
Па-ранейшаму важнай застаецца барацьба са стыхійнымі звалкамі, якія некаторыя нядбайныя жыхары ствараюць у лясных масівах або ля ракі.
Вясной дружна апранаецца зелянінай наваколле, а сельскіх старшынь гэта засяроджвае на праблеме абкошвання вуліц населеных пунктаў. Яшчэ па меры набліжэння Радаўніцы актуальнай становіцца ўборка грамадзянскіх могілак: іх 10 на тэрыторыі сельсавета. 12 воінскіх пахаванняў з дапамогай замацаваных прадпрыемстваў падтрымліваюцца ў належным стане. Словам, работы нямала.
Летась знеслі адну безгаспадарную пабудову, 6 дамоў чакае такі ж лёс, зараз збіраюцца адпаведныя дакументы.
Немалаважна звяртаць увагу на проціпажарныя мерапрыемствы. Аб пра-вілах паводзін з агнём папярэджваюць з дапамогай лістовак, гутарак, у час сходаў. А назіральная камісія летась заняла першае месца сярод раўназначных у раёне.
Насельніцтва гэтай тэрытарыяльнай адзінкі складае 1 337 чалавек, што тут зарэгістраваны. У летні перыяд колькасць жыхароў узрастае за лік дачнікаў. Але, на жаль, не ўсе захоўваюць парадак вакол сваіх падворкаў і мала хто праяўляе ініцыятыву ва ўборцы населеных пунктаў.
Поспех у любой справе залежыць ад зладжанасці каманды, якая яе выконвае. Для Яўгеніі гэта кіраўнік спраў Лена Дубатоўка і спецыяліст Ірына Мошчына. Апорай з’яўляюцца і старасты вёсак, прыклад аднавяскоўцам паказвае старшыня селькама Надзея Аўсяйчук, якая актыўна працуе з грама-дзянамі.
Рабочы дзень старшыні сельсавета даволі непрадказальны. Яўгенія Уладзімі-раўна расказвае, што першы час спрабавала складаць план, але зразумела, што гэта не працуе: узнікаюць розныя нечаканыя пытанні, прыходзяць жыхары са сваімі праблемамі, і план перакрэсліваецца. А таму стараецца вырашаць пытанні па меры іх узнікнення.
Зараз на парадку дня, акрамя звыклых напрамкаў работы, з’явіўся яшчэ адзін: барацьба з каранавірусам. Работнікі сельвыканкама нагадваюць насельніцтву правілы паводзін падчас эпідэміі, а заадно і выконваюць заяўкі па дастаўцы прадуктаў і лекаў людзям сталага веку.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость