О работе Гродзянского сельсовета

Няхай полымя гарыць толькі ў печы

Адна з найважнейшых задач кожнага сельсавета — папярэджанне пажараў: ад гэтага залежыць здароўе, а зачастую і жыццё насельніцтва.

Пры Градзянскім сельвыканкаме працуе аглядавая камісія з 15 чалавек, у склад якой увайшлі работнікі розных сфер дзейнасці, што цалкам апраўдана, бо ў кожнага ёсць свая мэтавая аўдыторыя. Так, педагогі маюць пастаянныя ўзаемаадносіны з мнагадзетнымі сем’ямі, прадстаўнікі медустаноў цесна працуюць з сем’ямі, у якіх растуць маленькія дзеці або пражываюць інваліды, сацработнікі наведваюць адзінокіх і  адзінока пражываючых пенсіянераў.

Асноўная задача аглядавай камісіі — вывучэнне супрацьпажарнага стану жылых дамоў і правядзенне інфармацыйнай работы. А яшчэ аказанне дапамогі. Дарэчы, тэрыторыя сельсавета ўключае 8 населеных пунктаў. У 380 домаўладаннях пражывае 712 чалавек, 203 з якіх знаходзіцца на асобным кантролі.

Сёлета абследавана 486 домаўладанняў, у якіх пражывае 12 шматдзетных сямей; 28 сямей, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці; 3 сям’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; 18 адзінокіх і 105 адзінока пражываючых састарэлых; 9 інвалідаў; 27 асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Аглядавая камісія сёлета выявіла 52 парушэнні. Але мэта сельвыканкама не паўшчуваць жыхароў, а не дапусціць бяды. Напрыклад, было ўстаноўлена, што ў 21 домаўладанні неабходна адрамантаваць печы; у 2 замяніць электраправодку; у 20 размясціць АПА і ў 9 замяніць элементы сілкавання пажарнага апавяшчальніка. У Градзянцы ёсць мясцовыя печнікі, адрасы і тэлефоны якіх члены сельвыканкама паведамляюць тым, хто мае патрэбу ў іх паслугах. Кантакты электрыкаў таксама заўсёды напагатове, ёсць каму адрамантаваць або замяніць аджыўшую свой век праводку.

Па выніках праверак аглядавая камісія накіроўвала пісьмы родным пенсіянераў, у органы пажарнага нагляду, унутраных спраў і г.д. для прыняцця адпаведных мер і садзейнічання. У выніку адну жыхарку, якая па стане здароўя ўжо не можа сябе даглядаць, змясцілі ў Дараганаўскую бальніцу сястрынскага догляду.

Немалую ролю ў прафілактычнай рабоце з насельніцтвам адыгрывае сельскі актыў. Старшыня сельсавета Галіна Кірыновіч выдзяляе старасту Лазовага Наталлю Стэльмах, Цэзарова — Валянціну Ганчаронак, дырэктара школы Алену Міхайлоўскую, членаў выканкама Галіну Цалкоўскую і Леаніда Дражына, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Віктара Шэўчанку, якія нераўнадушныя да лёсу населеных пунктаў і жыцця іх насельнікаў, заўсёды аказваюць пасільную дапамогу ва ўсіх справах. Добрым словам у сельсавеце адзываюцца пра супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі. Участковы інспектар Уладзіслаў Сідараў і намеснік начальніка РАУС Андрэй Бабіч частыя госці населеных пунктаў, ведаюць, якія праблемы хвалююць іх жыхароў. А многія мерапрыемствы праводзяцца сумесна з РАНС. Напрыклад, нядаўна ў інтэрактыўнай форме прайшла вучоба па супрацьпажарнай бяспецы з удзелам асацыяльных асоб.

Практыка паказвае, што ў зімовы перыяд найбольшую небяспеку прадстаўляе пячное ацяпленне, а летам — лясныя пажары. З насельніцтвам праводзяцца адпаведныя гутаркі. Тлумачальная работа датычыцца недапушчэння спальвання сухой расліннасці, смецця, наведвання лясоў у перыяд забароны, курэння ва неўстаноўленых месцах, развядзення кастроў у лесе. А вакол Лазовага, Градзянкі, Градзянца, Асаўка, якія мяжуюць з лясным масівам, работнікі лясніцтва зрабілі мінералізаваныя палосы для аховы ад пажараў.

За апошнія гады на тэрыторыі сельсавета адзначаецца дынаміка зніжэння пажараў і гібелі людзей ад іх. Аднак сёлета ў студзені загарэўся двухкватэрны дом па прычыне няспраўнага ацяплення. А ў кастрычніку адбылося непапраўнае: 54-гадовы жыхар Градзянкі пасля прыняцця “гаючага” напою заснуў з запаленай цыгаркай у руцэ і загінуў. “Крыўдна, — зазначае старшыня. — За некалькі гадзін да трагедыі мы наведалі гэтага чалавека, пагутарылі з ім. Але той не зрабіў ніякіх высноў”.

Пажарную небяспеку могуць прадстаўляць і пустуючыя дамы. Каб асацыяльныя асобы не збіраліся там з негатыўнымі мэтамі, работнікі сельсавета забіваюць вокны дошкамі. Дарэчы, у гэтым годзе ліквідаваны 4 пустуючыя дамы, у тым ліку 2 — праз рашэнне суда.

“Бяду адводзь да ўдара, а іскру тушы да пажара”, — вучыць народная мудрасць. Не шкодзіла б да яе прыслухацца кожнаму.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем