Наталья Турон ведет ветеринарно-санитарный контроль продуктов питания уже почти десять лет

Наталья Турон ведет ветеринарно-санитарный контроль продуктов питания уже почти десять лет

Наведай базар, знойдзеш розны там тавар

У выхадныя дні летам на гарадскім рынку заўсёды даволі мнагалюдна. Асаблівым попытам у гэту пару карыстаюцца саджанцы, расада, насенне, удабрэнні і іншыя рэчы, неабходныя садаводам-агароднікам. А яшчэ адна група тавараў, ля якіх тоўпяцца чэргі пакупнікоў, — свежая агародніна. Людзі ахвотна набываюць агуркі, капусту, памідоры, радыс, зеляніну.

Назіраючы за тым як бойка ідзе гандаль, задаёмся пытаннем: а ці бяспечныя тыя ж бульба, клубніцы ды цыбуля, якія трапляюць на прылаўкі базару значна раней, чым з’явяцца на градах землякоў?

Аб гэтым пацікавіліся ў загадчыка лабараторыі ветэрынарна- санітарнай экспертызы Наталлі Турон.

Усю садавіну і агародніну, а таксама дары лесу ўважліва  аглядаем і адбіраем на праверку. Якасць прадукцыі ацэньваем па знешнім выглядзе, арганалептычных паказчыках, утрыманні нітратаў. Праводзім і радыяла-гічны кантроль.

Здараецца перавышэнне нітратаў, асабліва ў маладой бульбе, кабачках. Таму, перш чым набываць раннюю агародніну, асабліва для дзіцячага харчавання, пакупніку лепш зазірнуць у дакументы прадаўца, які пры запыце абавязаны іх прад’явіць.

Павышаным утрыманнем цэзію часам грашаць лясныя ягады і грыбы, нярэдка іх вязуць з забруджаных раёнаў Гомельшчыны. Таму, набываючы гэты тавар, трэба быць асабліва патрабавальным.

Некалькі дзясяткаў экспертыз праводзіць за выхадныя Наталля Браніславаўна. Правярае не толькі раслінную, але і мясамалочную прадукцыю. Але тут пытанні ўзнікаюць рэдка. Сыр, тварог ды смятану прапаноўваюць некалькі пастаянных гандляроў, якіх работнікі рынка добра ведаюць; мера адказнасці гаспадароў вялікая, таму ніякіх фальсіфікацый у гэтай групе тавараў не назіраецца. Мясная прадукцыя дастаўляецца са спецыяльных забойных пляцовак, там жа праводзіцца яе экспертыза, таму якасць адпавядае існуючым саннормам.

Дарэчы, ва ўмовах цяперашняй эпідсітуацыі ўсе прадаўцы харчовых тавараў на рынку па-вінны працаваць у медыцынскіх масках, пальчатках, галаўных уборах і фартухах. Кожнаму гандляру неабходна мець ёмістасць з дэзрастворам. А наведвальнікі могуць апрацаваць рукі каля прыбіральні, дзе таксама размешчаны антысептык.

У адрозненне ад некаторых іншых райцэнтраў, дзе рынкі апошнім часам закрылі, асіповіцкія гандлёвыя рады працягваюць работу. Іх можна наведваць, але не трэба забывацца на правілы паводзін у грамадскіх месцах, якія рэкамендуюцца санэпідслужбай.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем