“Народная марка” — у асіповіцкіх сыркоў

“Народная марка” — у асіповіцкіх сыркоў

На мінулым тыдні ў сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі “Народная Марка”.

Усяго ў своеасаблівым першынстве спажывецкага прызнання сёлета прынялі ўдзел 107 брэндаў у 76 намінацыях — рэкордны паказчык за ўвесь час існавання конкурсу. Прыемна, што ў ліку лідараў аказалася і прадукцыя ВУП “Малочны полюс”: глазураваныя сыркі “Веселые внучата” прызнаны лепшымі ў сваёй намінацыі. I гэта ўжо далёка не першая перамога асіповіцкіх малочных пачастункаў на высакастатусных конкурсах!

Холдынг “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” як вытворца глазураваных сыркоў таксама ўзнагароджаны спецыяльным прызам ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю “За активное   участие в освоении импортозамещающей продукции и ее продвижение на потребительском рынке республики”.

Узнагароды ўручаны, брэнды-пераможцы маюць права выкарыстоўваць сімволіку прэміі на ўпакоўцы сваёй прадукцыі.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем