Надзейнае сяброўства з «Асіповіцкім краем»

Надзейнае сяброўства з «Асіповіцкім краем»

Традыцыйны дзень падпісчыка прайшоў 23 чэрвеня, і ў суботу 93 гараджаніна і 79 жыхароў іншых населеных пунктаў наведалі паштовыя аддзяленні, каб заставацца з “раёнкай”.

Найбольшую актыўнасць праявілі наведвальнікі гарадскога аддзялення         сувязі № 5 (42 падпісчыкі), № 3 (22) і № 1 (14), а на вёсцы — Дараганаўскага і Сасноўскага (па 11). Перасовачнае аддзяленне паштовай сувязі № 1 падпісала 10 землякоў, № 2 — 9.

У райвузле адзначылі, што значна ўзрасла колькасць паўгадавых падпісак, а гэта значыць, што ў нас становіцца больш надзейных сяброў.

Рэдакцыя раённай газеты, як і раней, заахвоціла 40 чытачоў, якія прынялі ўдзел у дні падпісчыка, купонамі на бясплатнае віншаванне праз газету родных ці блізкіх. Такія падарункі атрымалі як асіпаўчане, так і жыхары Лапічаў, Пратасевічаў, Дараганава, Сасновага і іншых населеных пунктаў.

Адна з уладальніц купона — Валянціна Стром. Педагог з вялікім стажам, яна заўсёды імкнецца быць у курсе падзей, а таму выпісвае не адно выданне. I “Асіповіцкі край” заўсёды ў іх ліку.

Валянціна Віктараўна гаворыць, што знаёма і з другімі раённымі газетамі, але сваю паважае за інфарматыўнасць, разнастайнасць матэрыялаў і спосабы падачы. Ахвотна чытае тэматычныя старонкі “Подружка”, “Асіповіцкая чыгунка”, “Школьны мерыдыян” і іншыя. I ў разгар агароднага сезона чытачка знаходзіць час, каб адпачыць ля каміна з газетай у руках.

На здымку: толькі што начальнік РВПС Валерыя Матузава ўручыла купон Валянціне Стром.

Iна ЗаскевIч.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость