На ўрачыстым вечары,

На ўрачыстым вечары,

прысвечаным 90-годдзю з дня ўтварэння грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, якое адбылося 28 лістапада ў Дварцы Рэспублікі, “імяніннікаў” прыбылі павіншаваць як прадстаўнікі многіх міністэрстваў і прадпрыемстваў краіны, так і замежныя госці з падобных суполак — Расіі, Швецыі, Польшчы, Казахстана, Украіны і г.д.

Цэнтральнае праўленне таварыства, якое ўжо не адзін год узначальвае Алег Шэпель, шмат робіць для таго, каб людзі з праблемамі вачэй не адчувалі сябе пакінутымі сам-насам з бядой, а пастаянна жылі паўнацэнным і насычаным жыццём. А гэта і работа без вялікіх збояў вытворчых калектываў БелТIЗ, і функцыянаванне ўласнага санаторыя, і створаныя належныя ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам ды мастацкай самадзейнасцю — падтрымка дзяржавы па ўсіх накірунках адчуваецца пастаянна.

Многія актывісты таварыства ў пятніцу атрымалі і заслужаныя ўзнагароды. У ліку адзначаных і галоўны рэдактар “раёнкі” Віталь Кулакоў: нацыянальны шахматны майстар за шматгадовую прапаганду здаровага ладу жыцця і шэраг значных дасягненняў на спаборніцтвах рознага ўзроўню атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем