На тэрыторыі Лапіцкага сельсавета пражывае большая, чым на іншых, колькасць жыхароў.

На тэрыторыі Лапіцкага сельсавета пражывае большая, чым на іншых, колькасць жыхароў.

Іх налічваецца 2 954, з якіх 1 705 працаздольнага ўзросту. Безумоўна, гэта акалічнасць паўплывала і на колькасць гандлёвых аб’ектаў, размешчаных ва ўсіх 28 населеных пунктах. Бо, як вядома, попыт нараджае прапанову.

Як даведаліся ў сельвыканкаме, на тэрыторыі сельсавета працуе 11 харчовых магазінаў, з іх чатыры — райста, па адной краме сеткі «Еўраопт», «Дабраном» («Капеечка»). Большасць жа населеных пунктаў абслугоўваюць аўталаўкі, нават на крайніх вуліцах буйных населеных пунктаў, у якіх ёсць стацыянарныя магазіны, у вызначаны час яны спыняюцца, што вельмі зручна пенсіянерам. На ўзгаданай тэрыторыі працуюць аўтамагазіны не толькі райста, але і хлебазавода, а таксама ПГУП «ТрансСОВАШ».

Жыхары Лапіч і навакольных населеных пунктаў маюць перавагу ў гандлёвым абслугоўванні перад астатнімі землякамі. Калі ў невялікіх вёсках праблематычна набыць мяса, то Лапічы рэгулярна наведвае перасоўны магазін ААТ «Ананічы», які прапаноўвае свежую свініну, сала. Аматары рыбных страў таксама могуць задаволіць сваю патрэбу ў карпах, карасях ды таўсталобіках, наведаўшы аўтамагазін рыбгаса «Свіслач», які сюды нярэдка прыязджае.

Кіраўніцтва сельсавета пастаянна трымае на кантролі гандлёвае абслугоўванне сяльчан. З задавальненнем успрынялі павелічэнне долі тавараў паўсядзённага ўжытку, у тым ліку і прадуктаў, у агульным таваразвароце аддзяленняў сувязі. Пошты сёння функцыянуюць у цэнтральнай сядзібе, а таксама Жорнаўцы, Сасновым, Пагарэлым. Акрамя макароны, алею, цукру і круп, у іх можна набыць посуд, пасцельную бялізну, некаторыя гаспадарчыя тавары. Дарэчы, у Лапічах ёсць яшчэ дзве гандлёвыя кропкі ААТ «Ванзей», у якіх выстаўлены розныя групы тавараў. У гэтым жа аграгарадку знаходзіцца і бадай адзіны на раёне гаспадарчы магазін. Таксама ёсць магазін рытуальных паслуг і магазін аўтатавараў.

Сведчаннем таго, што прадпрымальнікі пільна вывучаюць попыт насельніцтва, можа служыць перапрафіліраванне пэўных крам. Так, будаўнічыя тавары, відаць, набываліся не надта ахвотна, затое кожны жыхар займаецца агароднай справай. Таму індывідуальны прадпрымальнік Ігнатовіч М.А. змяніў вывеску «Будматэрыялы» на блізкае кожнаму «Фазэнда», прапаноўваючы насельніцтву тавары, неабходныя кожнаму.

У Лапічах няма рынку, падобнага абсталяванаму ў рабочым пасёлку Ялізава, але тут ёсць прыязны гандаль. Так, нярэдка ў аграгарадок прыязджаюць прыватныя прадпрымальнікі, якія з машыны прадаюць адзенне, абутак. Тут жа рамеснікі прапаноўваюць сувенірную прадукцыю. А адна з жыхарак рэалізоўвае землякам саджанцы кветак. Адным словам, гандаль на тэрыторыі Лапіцкага сельсавета наладжаны добра. Атрыманым зарплатам і пенсіям няма падстаў затрымлівацца ў кашальку пры наяўнасці такой колькасці прапаноў. Дарэчы, у гэтым куточку раёна ёсць свае кафэ, сталовая, цырульня, дзейнічаюць тры аграэкасядзібы. А ўлічваючы колькасць насельніцтва, будзем чакаць, што інфраструктура і рынак паслуг у бліжэйшы час працягнуць папаўняцца. Цікава, чым?

Последние новости

Актуальнае

«Надо напрягаться». Лукашенко обозначил задачи для аграриев по уборочной кампании и севу озимых 

13 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко не исключает возможности преобразования концерна «Беллегпром» в министерство 

13 октября 2025
Читать новость
Власть

«Только вперед. Другого пути нет». Лукашенко поручил не упустить в Беларуси отрасль легкой промышленности

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Снег среди дождя, заморозки и фронты – осень вступает в силу! Прогноз на неделю с 13 по 19 октября

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, сколько времени ваш подросток проводит в гаджетах? Данные опроса в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Легендарная парикмахерская Осиповичского КБО: как менялась мода, а качество — нет

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем